Баскетбалісткі “Гарызонта” чацвёрты раз запар заваявалі Кубак Беларусі сярод жаночых каманд. У вырашальным матчы 27-га кубкавага турніру падапечныя Наталлі Трафімавай перайгралі лідэра нацыянальнага чэмпіянату баскетбалістак “МІНСКА” з лікам 77:67. Лепшым гульцом кубкавага розыгрышу прызнана адна з лідэраў “Гарызонта” Анастасія Верамеенка, якая набрала ў фінальным паядынку 24 ачкі. У матчы за бронзу гарадзенская “Алімпія” ўпэўнена перамагла “Гомельскіх рысяў” – 99:65. У мужчын вырашальныя сустрэчы за Кубак краіны таксама адбудуцца на пляцоўцы сталічнага РДВАР. У першым паўфінале 28 снежня дзеючыя ўладальнікі трафея баскетбалісты “МІНСКА” згуляюць з магілёўскім “Барысфенам”. Другую паўфінальную пару склалі “Гродна-93” і віцебскі “Рубон”.
20 ачкоў Сныцінай дапамаглі «Лондан Лаёнс» разграміць «Бурсаспора»
«Лондан Лаёнс» у матчы ў адказ 1/16 фіналу Еўракубка разграмілі «Бурсаспор» 63:22. Беларуская баскетбалістка пераможцаў Кацярына Сныціна набрала 20 ачкоў і стала другой па выніковасці ў матчы. Яна правяла на пляцоўцы 21 хвіліну 4 секунды. «Лондан Лаёнс» выйшлі ў 1/8 фіналу турніру.
19-гадовы Свідзінскі працягнуў кантракт з БАТЭ
19-гадовы абаронца Мацвей Свідзінскі прадоўжыў кантракт з БАТЭ. Пагадненне разлічана да канца 2025 года. У галоўнай камандзе БАТЭ дэбютаваў 6 траўня ў гасцявым пераможным матчы 7-га тура чэмпіянату з «Белшынай», ён выйшаў на замену на 84-й хвіліне. Увосень стаў рэгулярна гуляць за асноўны склад. Усяго ён правёў 11 матчаў у чэмпіянаце. Генеральны дырэктар БАТЭ Андрэй Капскі прагаласаваў за Свідзінскага як за найлепшага футбаліста ЧБ-2023.
Суарэс пераходзіць у «Інтэр Маямі»
Нападнік «Грэміа» Луіс Суарэс пераходзіць у «Інтэр Маямі». Па паведамленнях журналіста Фабрыцыо Рамана, агенты Суарэса узгаднілі пераход уругвайца ў «Інтэр Маямі». Вусна аб пераходзе Луіса ў амерыканскі клуб дамовіліся месяц таму, зараз дакументы гатовы да падпісання. Суарэс заключыць з «Інтэрам» кантракт па схеме «1+1». У «Грэміа» пацвердзілі сыход Суарэса – ён можа перайсці ў «Інтэр» Маямі У 2023 годзе уругваец выступаў за «Грэміё» і быў прызнаны найлепшым гульцом чэмпіянату Бразіліі, забіўшы 17 галоў і аддаўшы 11 выніковых перадач. Тэрмін яго дзейнага кантракту заканчваецца 31-га снежня. Луіс Суарэс зноў згуляе з Ліянэлем Месі, ён гуляў за «Барселону» разам з Месі з 2014 па 2020 год.
“Фіналы чатырох” мужчынскага і жаночага Кубкаў Беларусі па валейболе стартуюць у Салігорску і Мінску
У Салігорску стартуе “Фінал чатырох” мужчынскага Кубка Беларусі па валейболе, дзяўчаты разыграюць трафей у Менску. Удзел у мужчынскім розыгрышы бяруць прадстаўнік Беларусі ў расійскай Суперлізе салігорскі “Шахцёр”, васьміразовы ўладальнік Кубка сталічны “Будаўнік”, лідэр бягучага чэмпіянату краіны гомельская “Энергія”, а таксама клуб “Барысаў-БДУФК”.
Мінскае “Дынама” згуляе з маскоўскім “Спартаком” на старце выязной серыі
Хакеісты менскага “Дынама” сёння пачнуць заключную выязную серыю года ў рэгулярным чэмпіянаце Кантынентальнай хакейнай лігі. Першы прыпынак падначаленыя Дзмітрыя Квартальнага зрабілі ў Маскве, дзе прымаць “зуброў” будзе адна з наймацнейшых каманд бягучага сезона КХЛ – “Спартак”. За чарговымі перамогамі ў Маскву адправіліся 26 хакеістаў: 3 галкіперы, 8 гульцоў абароны і 15 форвардаў. Перадапошні гасцявы паядынак “зуброў” у 2023 годзе стартуе ў 19.30.
Беларускае Радыё Рацыя