BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

«Баварыя» працягнула кантракт з Альфонса Дэвісам

Левы абаронца Альфонса Дэвіс працягне сваю кар’еру ў мюнхенскай «Баварыі». Клуб і канадскі футбаліст падпісалі новы кантракт, разлічаны да лета 2030 года. Дэвіс далучыўся да нямецкага гранда ў 2019 годзе, перайшоўшы з «Ванкувера». За гэты час ён стаў адным з ключавых гульцоў каманды. У цяперашнім сезоне абаронца ўжо правёў 25 матчаў, адзначыўся адным голам і трыма выніковымі перадачамі.

“Юнацтва” працягвае пераможны марш у экстралізе

Менскае “Юнацтва” даказвае свой клас у беларускім хакейным першынстве. Чарговая перамога ў матчы супраць “Магілёва” працягнула серыю поспехаў да васьмі гульняў. Лёс сустрэчы быў вырашаны ўжо ў першым перыядзе: мінчане тройчы закінулі гаспадарам. У другой палове гульні “Юнацтва” дзейнічала ўпэўнена і давяло матч да перамогі — 3:1. Гэты вынік дазволіў сталічнаму клубу ўмацавацца на першым радку турнірнай табліцы. У іншых сустрэчах тура “Хімік” перамог “Славуціч” 2:1, а “Ліда” здолела вырваць перамогу ў “Авіатара” — 3:2. Наступныя гульні экстралігі адбудуцца сёння, дзе свае матчы правядуць “Брэст”, “Нёман”, “Лакаматыў”, “Гомель” ды іншыя каманды.

Беларусь і Італія – галоўныя прэтэндэнты на выхад з групы ў кваліфікацыі Еўра-2026 па міні-футболе

Пасля другога тура адбору на чэмпіянат Еўропы па міні-футболе зборныя Беларусі і Італіі ўзначальваюць сваю групу. Нашы футбалісты без праблем разабраліся з Мальтай, разграміўшы супернікаў 5:0, а раней згулялі ўнічыю з італьянцамі — 2:2. У паралельным матчы групы Італія была мацней за Фінляндыю – 2:0. Такім чынам, пасля двух тураў у беларусаў і італьянцаў па 4 ачкі. Наперадзе ў зборнай Беларусі два надзвычай важныя паядынкі супраць фінскай каманды, якія адбудуцца ў сакавіку ў Будапешце. Менавіта гэтыя сустрэчы могуць вызначыць далейшы лёс беларускай дружыны ў барацьбе за выхад у фінальную стадыю Еўра-2026, што пройдзе ў Латвіі і Літве.

«Мінск» прайграў чавёрты матр запар у моладзевай лізе ВТБ

Баскетбалісты сталічнага клуба «МІНСК» не змаглі спыніць серыю няўдач у Адзінай маладзёжнай лізе ВТБ. На сваім паркеце яны саступілі адной з наймацнейшых каманд турніру — маскоўскаму МБА-МАІ з буйным лікам 58:103. Найбольш выніковым у складзе гаспадароў стаў Даніла Семянюк, які набраў 14 ачкоў. Гэтая параза стала чацвёртай запар для мінчан, якія пасля 31 матча трымаюцца на сёмым радку турнірнай табліцы. Наступны шанец перапыніць няўдалы адрэзак у «МІНСКА» будзе ўжо сёння, калі яны зноў сустрэнецца з МБА-МАІ.

Максім Кірыеў працягне кар’еру ў Нідэрландах

Беларускі паўабаронца Максім Кірыеў у новым сезоне будзе выступаць у чэмпіянаце Нідэрландаў. Ён падпісаў кантракт на чатыры гады з «Віллемам II», які вярнуўся ў Эрэдывізію пасля перамогі ў другім дывізіёне. Ягоны цяперашні клуб, бельгійскі «Льерс», атрымае за трансфер 800 тысяч еўра, а таксама працэнт ад магчымай будучай перапродажы. «Віллем II» мае багатую гісторыю: тройчы станавіўся чэмпіёнам краіны і два разы заваёўваў Кубак Нідэрландаў.

Абараняць колеры «Нёмана» будзе футбаліст з Кыргызстана

Гарадзенскі «Нёман» узмацніў абарону, падпісаўшы кантракт з цэнтральным абаронцам Амантурам Шамурзаевым. 25-гадовы кыргызстанец заключыў пагадненне з беларускім клубам да канца 2026 года. Мінулай восенню Шамурзаеў стаў чэмпіёнам Кыргызстана ў складзе «Абдыш-Аты» і вызначаўся надзейнай гульнёй у абароне.

Шасцюк можа застацца ў Беларусі: пераход у «Варту» пад пытаннем

Будучыня нападніка «Іслачы» Аляксандра Шасцюка ў Польшчы застаецца нявызначанай. Паводле крыніц, пераход 22-гадовага футбаліста ў «Варту» можа сарвацца. Цяпер гулец знаходзіцца ў Берасці і, магчыма, застанецца ў беларускім чэмпіянаце. У мінулым сезоне Шасцюк дэманстраваў стабільную выніковасць: за 23 матчы ў Вышэйшай лізе ён адзначыўся 11 галамі.

Беларускае Радыё Рацыя