BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беларус Антон Чычкан стаў уладальнікам Кубку Польшчы па футболе

Беларускі брамнік Антон Чычкан стаў у складзе кракаўскай “Віслы” уладальнікам футбольнага Кубку.

У драматычным фінале каманда Чычкана адолела “Пагоню” з Шчэціна – 2:1. У асноўны час наперадзе былі шчэцінскія футбалісты, але ўжо ў далічаныя хвіліны і нават секунды віслякі здолелі параўняць лік. Прыкметна, што ў голавай камбінацыі паўдзельнічаў і Чычкан, які накіраваў мяч у штрафную суперніка. Ну а там удачу падпільнаваў іншы легіянер Кракава – Сатрустэгі.

У дадатковы час “Вісла” хутка дамаглася поспеху, а потым утрымала сваю перавагу. Прыкметна, што кракаўскя “Вісла” выступае зараз у другім польскім дывізіёне і займае там толькі пятае месца.

Антон Чычкан стаў першым у гісторыі беларускім футбалістам, які выйграў Кубак Польшчы. Да гэтага брамнік выступаў пераважна ў складзе барысаўскага БАТЭ, а пасля доўга шукаў сабе клуб.

Беларускае Радыё Рацыя