BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беларус Бурдзь стаў чэмпіёнам Еўропы па самба

Беларус Уладзіслаў Бурдзь стаў уладальнікам залатога медаля чэмпіянату Еўропы па самба 2024 года, які прымаў сербскі Нові-Сад. Бурдзь выйграў золата чэмпіянату Еўропы ў спартовым самба ў вагавай катэгорыі да 58 кг. У вырашальным паядынку ёе перамог балгарына Яраслава Янакава. Гэты медаль найвышэйшай пробы стаў для беларускай каманды адзіным на турніры, яшчэ трое нашых спартоўцаў заваявалі срэбраныя ўзнагароды.

Баскетбалісткі “Алімпіі” заваявалі бронзу жаночага чэмпіянату Беларусі

Баскетбалісткі гарадзенскай “Алімпіі” сталі ўладальніцамі бронзавых узнагарод жаночага чэмпіянату Беларусі. У трэцім паядынку серыі за трэцяе месца гарадзенская дружына разграміла ў Менску выхаванак сталічнага РДУАР – 75:44. Да гэтага на сваёй пляцоўцы “Алімпія” таксама была мацней за мінчанак – 69:58 і 82:45. У залатой серыі баскетбалісткам “МІНСКА” засталося здабыць усяго адну вікторыю над “Гарызонтам”, каб стаць чэмпіёнкамі.

“Днепр” дабыў нічыю з “Мінскам”, “Віцебск” прайграў “Смаргоні”

У матчы 8-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе “Днепр” на хатняй арэне згуляў унічыю з “Мінскам” з лікам 1:1. На гол Лебедзева на 22-й хвіліне, на 82-й адказаў Клачкоў дакладным ударам са штрафнога. “Днепр” з 7 ачкамі займае 11-е месца ў турнірнай табліцы, “Мінск” з 3 баламі ідзе на 15-м месцы. «Віцебск» прайграў «Смаргоні» на хатнім стадыёне 0:1. Адзіны мяч забіў на 49-й хвіліне Шалашнікаў.

Сабаленка выйшла ў 1/16 фіналу турніру WTA-1000 у Рыме

Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка выйшла ў 1/16 фіналу турніру WTA-1000 у Рыме. Другая ракетка планеты абыграла прадстаўніцу ЗША 109-ы нумар сусветнага рэйтынгу Кэці Валынец – 4:6, 6:3, 6:2. У 1/16 фіналу Сабаленка згуляе з украінскай тэнісісткай Даянай Ястрэмскай. Таксама беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка перамагла ў трохсэтавым паядынку польку Магду Лінэт – 6:7 (5:7), 6:4, 6:3.

“Энергія” зраўняла лік у фінале чэмпіянату Беларусі па валейболе супраць “Шахцёра”

На пляцоўцы сталічнага Палаца спорту “Уручча” адбыўся другі матч фінальнай серыі мужчынскага чэмпіянату Беларусі па валейболе паміж “Шахцёрам” і “Энергіяй”. Першая гульня вырашальнай серыі да трох перамог прайшла 7 траўня ў Гомелі і скончылася ўпэўненай вікторыяй “гарнякоў” з лікам 3:0. Напярэдадні “Энергія” узяла рэванш 3:1. Трэці паядынак фіналу пройдзе ў Гомелі ў панядзелак.

Немцы абыгралі славакаў у матчы з 10 шайбамі

У рамках першага матча ў групе В на чэмпіянаце свету па хакеі у Чэхіі зборная Германіі адолела зборную Славакіі з лікам 6:4. Два асісты і адна шайба на рахунку Леанхарда Пфёдэрля. Зборная Швейцарыі апынулася мацней за нарвежцаў з лікам 5:2.

Беларускае Радыё Рацыя