BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беларусь згуляе таварыскі футбольны матч з Кіпрам

футбол

Зборная Беларусі па футболе правядзе таварыскую сустрэчу з Кіпрам 26 сакавіка, паведамляе прэс-служба АБФФ.
Матч пройдзе на Кіпры, дакладнае месца правядзення паядынку стане вядома пазней. Пачатак – у 20:00 па менскім часе.
Гэтая гульня стане дэбютнай для Віктара Ганчарэнкі на пасадзе галоўнага трэнера каманды.
У бягучым рэйтынгу ФІФА зборная Кіпра займае 128 месца, беларусы знаходзяцца на 99-м радку.
Раней каманды сустракаліся двойчы: адзін раз беларусы перамаглі з лікам 2:0, другі раз – прайгралі з лікам 1:2.

Беларускі спецыяліст Кірыл Альшэўскі ўзначаліў футбольны казахстанскі «Іртыш» (Д1).
Апошнім месцам працы трэнера быў «Вялес» з Д3 Расеі, які ён пакінуў 24 чэрвеня мінулага года.
Нагадаем, што «Іртыш» дэбютуе ў рамках казахстанскай прэм’ер-лігі.

Учора ў матчы першага раўнда кваліфікацыі Australian Open-2026 беларуская тэнісістка Ірына Шымановіч (№153 WTA) перамагла прадстаўніцу Аўстраліі Арыну Радзівонаву (№207 WTA) з лікам 2:1 – 7:6 (7:4), 5:7, 6:4.
Паядынак працягваўся 2 гадзіны 45 хвілін.
У паўфінале сёння Шымановіч гуляе з прадстаўніцай Гішпаніі 236-й ракеткай Марынай Басольс.

Былі згуляныя чарговыя матчы рэгулярнага чэмпіянату Нацыянальнай Хакейнай Лігі з удзелам беларускіх гульцоў.
«Ванкувер» Мікіты Талапілы прайграў «Манрэалю» з лікам 3:6.

Браму «Ванкувера» абараняў 25-гадовы беларус, напярэдадні экстрана выкліканы з АХЛ з-за траўмы асноўнага брамніка Тэтчэра Дзямко.
Талапіла правёў на лёдзе 60.00 хв, адбіў 35 з 41 кідка суперніка, скончыў сустрэчу з каэфіцыентам надзейнасці 6.00 і працэнтам адбітых кідкоў 85,4%.
Усяго ў гэтым сезоне НХЛ Талапіла правёў 5 матчаў, мае 2 перамогі і каэфіцыент надзейнасці 3.50 і працэнт адбітых кідкоў 89,4%.
«Чыкага» Арцёма Леўшунова саступіў «Эдмантану» з лікам 1:4.
Беларус правёў на лёдзе 24 хвіліны 33 секунды (3:04 хв – у большасці), не набраў ачкоў, нанёс 3 кідкі, здзейсніў 1 блакшот, 6 сілавых прыёмаў і 2 страты, а таксама завяршыў матч з паказчыкам карыснасці «0».
«Каларада» Іллі Салаўёва прайграў «Таронта» ў овертайме з лікам 3:4.
Беларус правёў на лёдзе 9 хвілін 8 секунд, не набраў ачкоў, нанёс 2 кідкі, здзейсніў 1 сілавы прыём і 1 страту, завяршыў сустрэчу з паказчыкам карыснасці «-1».

Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК) выключыў магчымасць забароны амерыканскім спартоўцам удзельнічаць у Алімпіядзе-2026 пасля ваеннай аперацыі ў Венесуэле.
«МАК не можа наўпрост умешвацца ў палітычныя пытанні ці канфлікты паміж краінамі, паколькі гэта не ўваходзіць у нашыя паўнамоцтвы. Гэта сфера палітыкі.
Наша роля ў тым, каб забяспечыць магчымасць удзелу спартоўцаў у Алімпійскіх гульнях, незалежна ад таго, адкуль яны родам», — заявілі ў арганізацыі.
У пачатку студзеня амерыканскія вайскоўцы атакавалі аб’екты ў сталіцы Венесуэлы Каракасе і затрымалі прэзідэнта дзяржавы Нікаласа Мадура. Яго даставілі ў ЗША, дзе ён паўстане перад судом па абвінавачанні ў нарказлачынствах.
Алімпіяда-2026 пройдзе ў Мілане і Корціне-д’Ампецо з 6 па 22 лютага.

Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя