BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беларусь згуляе з датчанамі ў кваліфікацыі да ЧС-2026

Завяршыліся чвэрцьфінальныя матчы Лігі нацый, па выніках якіх вызначыліся паўфінальныя пары і стала вядома, што зборная Беларусі ў кваліфікацыі да чэмпіянату свету-2026 згуляе з Даніяй.

Датчане атрымалі гэтае месца ў кваліфікацыі пасля паразы ад Партугаліі ў драматычным матчы Лігі нацый. У першай сустрэчы Данія перамагла Партугалію з лікам 1:0, але ў другім матчы партугальцы ўзялі рэванш на сваім полі — 5:2 у дадатковы час. Крышціяну Раналду не змог рэалізаваць пенальці на 6-й хвіліне, але потым выправіўся, забіўшы мяч на 72-й хвіліне. Асабліва адзначыўся Трынкан, які аформіў дубль.

У іншых матчах чвэрцьфіналу Іспанія і Францыя выйшлі далей праз серыю пенальці. Іспанцы перамаглі Нідэрланды пасля таго як у асноўны і даданы час згулялі 3:3, а французы былі мацнейшыя за Харватыю 2:0 пасля паразы з такім жа лікам у першым матчы. У другім паўфінале Лігі нацый Партугалія згуляе з Германіяй, якая перамагаючы 3:0 згуляла ўнічыю з Італіяй 3:3 і прайшла далей за кошт перамогі ў першым матчы 2:1.

Паўфіналы Лігі нацый адбудуцца 4 і 5 чэрвеня, фінал — 8 чэрвеня ў Германіі. Іспанія з’яўляецца дзеючым чэмпіёнам Лігі нацый, выйграўшы тытул у мінулым годзе пасля перамогі над Харватыяй у серыі пенальці.

Юніёрская зборная Беларусі перамагла Кіпр у таварыскім матчы

Юніёрская зборная Беларусі (U-19) паспяхова завяршыла навучальна-трэніровачны збор на Кіпры. У апошнім матчы беларусы перамаглі аднагодкаў з Кіпра з лікам 2:1. Галы ў складзе пераможцаў забілі Ілля Губарэвіч і Глеб Мішын. У першай сустрэчы каманды згулялі ўнічыю — 1:1, а аўтарам гола ў складзе беларускай зборнай таксама стаў Губарэвіч.

ВРЗ перамагло БЧ у гомельскім дэрбі

У чэмпіянаце Беларусі па міні-футболе завяршыліся матчы 18-га тура. У гомельскім дэрбі ВРЗ абыграў БЧ з лікам 2:1. Адзін з галоў забіў найлепшы бамбардзір турніру Дзмітрый Шыманоўскі, на яго рахунку ўжо 19 мячоў. Берасцейскі «Меркурый-ГТК» таксама святкаваў перамогу з лікам 2:1 у матчы з «Барысавам-900». У Менску «Дарожнік» разграміў «Ахову-Дынама» — 5:1. Лідар турніру «Вітэн» з Оршы працягнуў пераможную серыю, разабраўшыся на выездзе менскі «Дынама-БНТУ» — 7:2. «Сталіца» ўпэўнена перамагла гарадзенскае «УУС-Дынама» — 6:2, а светлагорскі ЦКК саступіў «Мінску» — 1:3. У турнірнай табліцы лідыруе «Вітэн» (43 ачкі), за ім ідуць «Ахова-Дынама» (38), «Сталіца» (37), ВРЗ (37) і «Мінск» (36).

“Мяшкоў Брэст” упэўнена стартаваў у плэй-оф чэмпіянату Беларусі па гандболе

Чэмпіён краіны «Мяшкоў Брэст» з разгромным лікам 37:21 перамог «Бусел Кітая» ў першым матчы чвэрцьфінальнай серыі плэй-оф чэмпіянату Беларусі па гандболе. Берасцейскія гандбалісты працягваюць пераможную серыю, якая налічвае ўжо 60 матчаў у нацыянальным першынстве. Менскі СКА таксама пачаў плэй-оф з перамогі, выйграўшы ў свайго фарм-клуба БДУФК-СКА-РГУОР — 40:31. У Магілёве «Машэка» быў мацней за гарадзенскі «Кронан» — 29:25, а «Гомель» на сваёй пляцоўцы перамог МОГК — 31:28.

Шарамкоў заваяваў срэбра на Кубку свету ў Турцыі

Беларускі гімнаст Ягор Шарамкоў заваяваў срэбра ў апорным скачку на этапе Кубка свету па спартовай гімнастыцы ў турэцкай Анталіі. Лепш выступіў толькі армянін Артур Давцян — чэмпіён свету і срэбраны прызёр Алімпіяды ў Парыжы.

Беларускае Радыё Рацыя