Як паведаміў польскі спартыўны сайт Sportowe-fakty, былая беларуская, а цяпер польская спартсменка, віцэ-чэмпіёнка свету па скачках у вышыню Марыя Жодзік была названа найлепшай польскай спартсменкай года на гала-вечарыне «Лаўры Каралевы спорту», якая прайшла ў Быдгашчы.

Яна была ўдастоеная прэстыжнай узнагароды за сезон, які прынёс ёй адзіны медаль для польскай каманды на нядаўнім чэмпіянаце свету ў Токіа — срэбра ў скачках у вышыню.
У 2020 годзе Марыя Жодзік падпісала адкрыты ліст спартсменаў за сумленныя выбары і супраць гвалту. Як і шэраг іншых спартсменаў, яна была вымушана пакінуць Беларусь.
Цяпер Марыя жыве і трэніруецца ў Беластоку, выступае за мясцовы клуб.
У 2024 годзе яна атрымала польскае грамадзянства ад прэзідэнта Анджэя Дуды.
Беларускае Радыё Рацыя






