Марыя Папічыч стала пераможцай чэмпіянату свету па веславанню на байдарках і каноэ сярод спартоўцаў не старэйшых за 18 гадоў, які праходзіць у балгарскім Плоўдзіве. У пятніцу на юніёрскім першынстве планеты былі разыграны дзевяць камплектаў узнагарод, беларускія спартоўцы былі прадстаўлены ў сямі фіналах. Марыя Папічыч заваявала золата на дыстанцыі 1000 м сярод каноэ-адзіночак, на секунду абышоўшы кітаянку Сяа Чэнь. Раней першае золата беларускай камандзе прынеслі Ілля Верашчака і Станіслаў Савельеў у веславанні на байдарках і каноэ сярод атлетаў да 23 гадоў. На дыстанцыі 500 метраў у каноэ-двойцы яны паказалі вынік 1 хвіліна 40,05 секунды. Усяго на дзве дзесятыя секунды беларусы на фінішы апярэдзілі іспанцаў Мануэля Фантана і Марціна Хакамэ.
“Нёман” перамог берасцейскае “Дынама” у таварыскім матчы
У апошнім таварыскім матчы перад паездкай на гульні Лігі канферэнцый “Нёман” абыграў у закрытым спарынгу берасцейскае “Дынама” — 2:1. Галы ў «Нёмана» забілі Леанард Гвет на 18-й і Уладзіслаў Касмынін на 79-й хвіліне. Мяч прэстыжу ў актыве Міхаіла Гардзейчука на 86-й хвіліне.
Каспер Юльман склаў паўнамоцтвы галоўнага трэнера зборнай
Каспер Юльман пакінуў пасаду галоўнага трэнера зборнай Даніі, – паведаміў афіцыйны сайт Дацкага футбольнага саюза. Адзначаецца, што Мортэн Вігхорст будзе выконваць абавязкі галоўнага трэнера да Новага года. «Пасля чэмпіянату Еўропы ў Германіі Каспер Юльман і дырэктар Дацкага футбольнага саюза Петэр Мелер ацанілі выніковы раунд і кваліфікацыю і правялі некалькі стадый перамоў аб будучыні, прыйшоўшы да агульнай высновы, што настаў час перамен і неабходны новы трэнер зборнай», – гаворыцца ў прэс-рэлізе. Зборная Даніі пакінула ЧЕ-2024, прайграўшы нацыянальнай камандзе Германіі 0:2 у 1/8 фіналу.
На алімпіядзе-2024 выступіць 58-гадовая спартоўка
Гульні ў Францыі стануць дэбютнымі для Чжын Цзэн. Спартоўка пачала прафесійную кар’еру толькі ў 2019 годзе. У 2023-м чылійская тэнісістка стала бронзавым прызёрам Панамерыканскіх гульняў. Алімпійскія гульні ў Парыжы, нагадаем, пройдуць з 26 ліпеня па 11 жніўня.
Беларускае Радыё Рацыя