BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беларуска судзіла фінал чэмпіянату Германіі па снукеры

Беларуска Таццяна Вуластан судзіла фінал адкрытага чэмпіянату Германіі па снукеры. У фінале сустрэліся ангелец Джад Трамп і кітаец Сі Цзюхуэй. Пасля першай паловы матча лік быў 5:3 на карысць брытанца. Позна ўвечары Трамп не даў суперніку наблізіцца і перамог 10:5.

Таццяна Вуластан – беларуска, якая нарадзілася ў 1986 годзе ў Пінску. Яе дзявочае прозвішча – Тарчыла. Прафесійныя матчы яна судзіць з 2010 года.

Таццяна скончыла Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт, дзе вывучала фінансы, банкаўскую справу і крэдыт. Атрымала ступень магістра па эканоміцы, пасля чаго засталася ва ўніверсітэце, дзе працавала выкладчыкам. У чэрвені 2011 года выйшла замуж за прафесійнага ангельскага снукерыста Бэна Вуластана і пасля пераехала ў Вялікабрытанію. Муж і жонка жывуць у горадзе Лестэр.

Беларускае Радыё Рацыя