
Беларуска Таццяна Вуластан судзіць паўфінал чэмпіянату свету па снукеры, што традыцыйна праходзіць у брытанскім Шэфілдзе. Гэта новая прыступка ў яе прафесійнай кар’еры. У паўфінале, дзе арбітрам беларуска, гуляюць Дэвід Гілберт і Кайран Уілсан.
Таццяна Вуластан – беларуска, якая нарадзілася ў 1986 годзе ў Пінску. Яе дзявочае прозвішча – Тарчыла. Прафесійныя матчы яна судзіць з 2010 года.
Таццяна скончыла Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт, дзе вывучала фінансы, банкаўскую справу і крэдыт. Атрымала ступень магістра па эканоміцы, пасля чаго засталася ва ўніверсітэце, дзе працавала выкладчыкам. У чэрвені 2011 года выйшла замуж за прафесійнага ангельскага снукерыста Бэна Вуластана і пасля пераехала ў Вялікабрытанію. Муж і жонка жывуць у горадзе Лестэр.
Сёлета, у лютым, Таццяна Вуластан судзіла фінал адкрытага чэмпіянату Германіі.
Беларускае Радыё Рацыя






