BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беларуска трапіла ў зборную Польшчы па футболе сярод эмігрантаў

Былая беларуская палітзняволеная Марыя Бабовіч увайшла ў склад зборнай Польшчы па футболе сярод эмігрантаў, якая 15 кастрычніка выступіла на міжнародным турніры Unity Euro Cup у Нідэрландах, піша Most.

Марыя Бабовіч. Фота з яе асабістага архіву
Марыя Бабовіч. Фота з яе асабістага архіву

Unity Euro Cup — футбольны турнір, арганізаваны сумесна УЕФА і Упраўленнем Вярхоўнага камісара ААН па справах бежанцаў. Яго мэта — інтэграцыя бежанцаў у мясцовыя супольнасці праз спорт. Гульні праходзяць у фармаце 7 на 7: кожная каманда складаецца з сямі бежанцаў і чатырох прадстаўнікоў краіны, якая іх прымае, пры гэтым у складзе павінна быць не менш за тры жанчыны.

Сёлета турнір праходзіў з 14 па 16 кастрычніка, у ім удзельнічалі 18 каманд. У складзе зборнай Польшчы, акрамя палякаў, выступаюць прадстаўнікі Афганістана, Сірыі і Беларусі.

Беларускае Радыё Рацыя