Беларуская бягуха-марафонка Вольга Мазуронак, якая цяпер ў ЗША, стала пераможцай Grandmaʼs Marathon – штогадовага марафону, які праводзіцца ў горадзе Дулут (штат Мінесота).

Вольга Мазуронак на марафоне ў Токіа / Reuters
Мазуронак, якая ўвесь час лідыравала, прабегла класічную марафонскую дыстанцыю 42 кіламетры 195 метраў за 2 гадзіны 23 хвіліны і 51 секунду. Гэта найлепшы вынік у гісторыі марафонаў у Дулуце і асабісты рэкорд беларускі. Раней яна не бегала хутчэй за 2 гадзіны 23 хвіліны і 54 секунды, а папярэдні рэкорд быў пастаўлены ўжо ў далёкім 2016 годзе ў Лондане.
Пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі ў 2020 годзе Вольга Мазуронак падпісала ліст свабодных спартоўцаў супраць гвалту.






