Беларускія спартоўцы працягваюць выступы ў басейне на XVII Паралімпійскіх гульнях 2024 года ў Парыжы. У ранішняй праграме чацвярга ўдзел у папярэдніх заплывах прынялі трое прадстаўнікоў беларускай каманды. На дыстанцыі 100 метраў брасам у дзяўчат у класе S13 фіналісткай стала Анастасія Зудзілава: у сваім адборавым старце беларуска заняла трэцяе месца, а ў агульнай табліцы яе час апынуўся сёмым. Фінал на стомятроўцы брасам адбудзецца сёння ўвечары.
Аляксандр Паўлаў звольнены з пасады галоўнага трэнера “Віцебска”
Галоўны трэнер “Віцебску” Аляксандр Паўлаў афіцыйна пазбавіўся сваёй пасады, паведамляе прэс-служба “Віцебска”. Нагадаю, што «паўночнікі» знаходзяцца на шостым месцы ў вышэйшай лізе з 29 ачкамі ў актыве.
Гэта ўжо чацвёртае звальненне ў беларускім футболе за два дні. Учора былі адпраўленыя ў адстаўку трэнеры “Белшыны”, “Шахцёра” і “Нафтана”.
“Нёман” падпісаў кантракт з Даніілам Крыштофікам
Данііл Крыштофік вярнуўся ў родны клуб і падпісаў дамову з гарадзенскім «Нёманам» да канца сезона, паведамляе прэс-служба клуба. Мінулы сезон абаронца правёў у «Дынама-Шынніку». У 42 гульнях МХЛ ён набраў 7 (1+6) балаў, зарабіў 18 штрафных хвілін і паказчык карыснасці “+11”. Увесну Крыштофік ужо пабываў у Гародні, але дапамагаў не асноўнаму складу «Нёмана», а «Прагрэсу» ў плэй-оф Вышэйшай лігі. Там Данііл правёў 3 сустрэчы, але паспеў зарабіць пры гэтым 4 (2+2) выніковыя балы, 12 хвілін штрафу і паказчык карыснасці «+2».
Першая ракетка свету завяршыла выступленне на US Open
Першая ракетка планеты полька Іга Свёнтэк завяршыла выступы на адкрытым чэмпіянаце ЗША па тэнісе. У заключным чвэрцьфінале польская тэнісістка нечакана прайграла ў двух сэтах шостаму нумару рэйтынгу WTA амерыканцы Джэсіцы Пегуле – 2:6, 4:6. У паядынку за выхад у фінал амерыканка будзе супернічаць з чэшскай тэнісісткай Каралінай Мухавай. У другім паўфінальным матчы другая ракетка планеты беларуска Арына Сабаленка сустрэнецца з амерыканскай тэнісісткай Эмай Навара, якая ў 1/8 фіналу выбіла з турніру дзеючую пераможцу US Open амерыканку Коры Гаўф. Мінулагодні трыўмфатар мужчынскага турніру серб Новак Джокавіч зачахліў ракетку ў 1/16 фіналу, саступіўшы прадстаўніку Аўстраліі Аляксею Папырыну. Першы нумар сусветнага рэйтынгу італьянскі тэнісіст Янік Сінэр згуляе ў паўфінале з брытанцам Джэкам Дрэйперам, а ў другім паўфінале сустрэнуцца амерыканскія тэнісісты Тэйлар Фрыц і Фрэнсіс Тыяфа.
Беларускае Радыё Рацыя