Пра гэта заявіў генеральны дырэктар Нацыянальнага алімпійскага стадыёна “Дынама” Аляксандр Бэт-Гусаім. “Сумесна з Беларускай федэрацыяй футбола мы зараз вядзем перамовы з УЕФА на атрыманне права трансляцыі на тэрыторыі Беларусі гэтых спаборніцтваў. У якім фармаце гэта будзе, пакуль разумення няма. Як мінімум спадзяемся на магчымасць інтэрнет-трансляцый з сайта УЕФА”, – заявіў кіраўнік галоўнай футбольнай арэны сталіцы”.

Сяргей Усеня пакінуў “Смаргонь”
Абаронца Сяргей Усеня пакінуў «Смаргонь». Ён правёў за гэтую каманду 36 матчаў ва ўсіх турнірах, забіў адзін мяч («Шчучыну» у Кубку) і зарабіў тры жоўтыя і дзве жоўта-чырвоныя карткі. Дзякуем Сяргею за час, праведзены ў клубе, і жадаем поспеху ў далейшай кар’еры!» – гаворыцца ў паведамленні прэс-службы «Смаргоні».
Форвард «Цэнтра футбола»на праглядзе ў берасцейскім «Дынама»
Як стала вядома Tribuna.com, 19-гадовы нападнік «Цэнтра футбола» Ілля Цішураў, які выступае ў другім дывізіёне чэмпіяната Беларусі, знаходзіцца на праглядзе ў берасцейскім «Дынама». У мінулым сезоне футбаліст стаў лепшым бамбардзірам другой лігі. На яго рахунку 44 мячы. Раней паведамлялася, што «Цэнтр футбола» накіраваў ліст у АБФФ аб зняцці каманды з першай лігі.
Аляксандр Джыгера застаецца ў «Славіі»
Футбаліст далучыўся да мазырскага клуба ў разгар мінулага сезона.
У другой палове чэмпіянату Беларусі-2023 Джыгера правёў за «арлоў» 11 матчаў, не адзначыўшыся ў іх выніковымі дзеяннямі. Да пераезду ў Мазыр паўабаронца выступаў за казахстанскі клуб «Окжэтпес», дзе прыняў удзел у дзесяці паядынках. На світанку кар’еры Джыгера заваёўваў “золата” чэмпіянату Беларусі разам з БАТЭ у 2016 годзе. Таксама футбаліст выступаў за “Зорку-БДУ”, “Дняпро”, мінскі “Луч”, мінскае “Тарпеда”, “Смалявічы”, “Нёман” і “Мінск”.
Хет-трык Фодэна прынёс перамогу «Манчэстэр Сіці»
У матчы 23-га тура чэмпіянату Англіі па футболе “Брэнтфард” на хатняй арэне саступіў “Манчэстэр Сіці” з лікам 1:3. У складзе гасцей хет-трыкам адзначыўся Філ Фодэн. “Манчэстэр Сіці” з 49 ачкамі займае другое месца ў турнірнай табліцы, “Брэнтфорд” з 22 баламі ідзе на 15-й пазіцыі. У матчы 23-га тура чэмпіянату Італіі па футболе “Рома” разграміла “Кальяры” з лікам 4:0. “Рома” з 38 ачкамі паднялася на пятае месца ў турнірнай табліцы, “Кальяры” з 18 баламі ідзе на 18-й пазіцыі.
Беларусы згуляюць з камандамі ААЭ і Амана перад стартам Чэмпіяната свету па пляжным футболе
Зборная Беларусі па пляжным футболе прыбыла ў Дубай, дзе правядзе заключны этап падрыхтоўкі да чэмпіянату свету. Акрамя трэніровак, у праграме два кантрольныя матчы. Пад кіраўніцтвам галоўнага трэнера беларускай дружыны іспанскага спецыяліста Нікаласа Альварада першы спарынг беларусы правядуць 8 лютага з гаспадаром сусветнага першынства – камандай ААЭ, а 11 лютага сустрэнуцца са зборнай Амана. Пасля гэтых сустрэч трэнерскі штаб вызначыць 12 футбалістаў, якія трапяць у канчатковую заяўку для выступу на Чэмпіянаце свету.
Фінал чэмпіянату свету па футболе 2026 года пройдзе ў Нью-Джэрсі.
Фінальны паядынак футбольнага мундыяля ў 2026 годзе адбудзецца на базе стадыёна “Метлайф Стэдыум” у амерыканскім штаце Нью-Джэрсі, паведаміла прэс-служба Міжнароднай федэрацыі футбола (ФІФА).
Турнір пройдзе ў 16 гарадах. У 2026 годзе чэмпіянат прымаюць тры краіны – ЗША, Канада і Мексіка, нацыянальныя зборныя якіх аўтаматычна становяцца ўдзельнікамі гэтага спаборніцтва.
Разам з тым, чэмпіянат стане першым за апошнія некалькі гадоў, у якім будуць удзельнічаць 48 зборных замест 32. Такім чынам, будзе 12 груп па чатыры каманды ў кожнай. Матч адкрыцця чэмпіянату свету пройдзе 11 чэрвеня на стадыёне “Ацтэка” ў Мехіка, а фінальны паядынак запланаваны на 19 ліпеня. Футбалісты згуляюць на стадыёне “Метлайф Стэдыум”, які змяшчае 82,5 тысячы гледачоў.
“Дынама” зноў згуляе з “Северсталлю”
Хакеісты менскага “Дынама” сёння правядуць другі паядынак у бягучай хатняй серыі ў рамках рэгулярнага чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі. Госцем “Мінск-Арэны” будзе чарапавецкая “Северсталь”. Усяго чатыры дні таму каманды сустракаліся на пляцоўцы суперніка і тады мацней апынуліся “сталявары” 4:2, прычым “зубры” ўпусцілі перавагу ў дзве шайбы.
Гандбалісты “Гомеля” завершаць сезон SEHA-лігі ў Пермі
Першы этап чэмпіянату SEHA-лігі падыходзіць да фінішу – яго ўдзельнікам засталося правесці ўсяго два паядынкі. Сёння завершыцца турнір у папярэдняй групе А – яе аўтсайдэры гандбалісты “Гомеля” сустрэнуцца на выездзе з “Пермскімі мядзведзямі”. Матчы за трапленне ў “Фінал чатырох” адбудуцца ў канцы лютага – пачатку сакавіка. Вырашальны этап дывізіёна “Усход” SEHA-лігі пройдзе 31 траўня – 2 чэрвеня на пляцоўцы берасцейскага спарткомплексу “Вікторыя”.
Беларускае Радыё Рацыя






