
Беларуская канаістка Алена Наздрова стала пераможцай чэмпіянату свету па веславанні на байдарках і каноэ 2024 года ва Узбекістане. Званне наймацнейшай на планеце Наздрова заваявала на дыстанцыі 1000 метраў сярод каноэ-адзіночак. Першую палову фінальнага заезду Алена ішла другой, але затым захапіла лідарства і пайшла ў адрыў. У нейкі момант перавага беларускі дасягнула чатырох секунд. Бліжэй да фінішу да нашай канаісткі наблізілася венгерка Джада Брагата, але апярэдзіць Наздрову не змагла. Тройку прызёраў замкнула кітаянка Дзян Сіна. Таксама беларусы Мікіта Борыкаў і Алег Юрэня сталі чэмпіёнамі свету ў байдарцы-двойцы.
Байдарачніца Марына Літвінчук заваявала срэбра чэмпіяната свету на дыстанцыі тысяча метраў.
Берасцейскае “Дынама” афіцыйна развіталася з брамнікам Сяднёвым
Футбольны клуб «Дынама-Брэст» і брамнік Мікіта Сяднёў дамовіліся аб спыненні супрацоўніцтва 21-гадовы футбаліст выступаў за “Дынама-Брэст” з сярэдзіны мінулага года, калі далучыўся на правах арэнды з магілёўскага “Дняпра”. Перад пачаткам сезона арэнда галкіпера была падоўжана яшчэ на год. Знаходзячыся ў «Дынама-Брэст» Сяднёў рэгулярна працаваў з асноўным складам і 14 разоў трапіў у заяўку на афіцыйныя матчы, аднак так і не дэбютаваў за берасцейцаў. Брамнік атрымліваў гульнявую практыку ў рэзервовай камандзе, за якую правёў 15 гульняў.
Завяршэнне рэканструкцыі стадыёна ў Дзяржынску плануецца на канец года
Галоўны інжынер УКБ Дзяржынскага раёна Галіна Казакевіч расказала пра планы па рэканструкцыі стадыёна «Гарадскі».
– Рэканструкцыя будзе праведзена ў адпаведнасці з патрабаваннямі УЕФА па другой катэгорыі, узгодненая з профільным камітэтам Асацыяцыі «Беларуская федэрацыя футбола», што ў выніку дазволіць праводзіць матчы Першай і Вышэйшай лігі. Паводле інфармацыі dzr.by, нарматыўныя тэрміны завяршэння работ – шэсць месяцаў. Таксама ў планах павелічэнне колькасці ёмістасці арэны – яна складзе 1600 чалавек. На стадыёне ўсталююць 14 камер відэаназірання і сістэму аварыйнага асвятлення.
Сабаленка ўвайшла ў топ-10 самых высокааплатных тэнісістаў года па версіі Forbes
Выданне Forbes прадставіла рэйтынг самых высокааплатных тэнісістаў за апошні год. Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка замкнула рэйтынг, зарабіўшы 13,7 мільёнаў даляраў. Спіс узначаліў іспанец Карлас Алькарас. Ён зарабіў 42 мільёны 300 тысяч. На другой пазіцыі – серб Новак Джокавіч 37,2, трэцяя – Коры Гаўф 27,1 млн. Полька Іга Свёнтак – зарабіла 26 мільёнаў 700 тысяч даляраў.
Беларукае Радыё Рацыя