BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беларускі форвард зрабіў асіст і дапамог “Легіі” перамагчы

Ілля Шкурын, які выступае за варшаўскую “Легію”, адзначыўся выніковай перадачай у матчы супраць “Шлёнска”, што дапамагло яго камандзе атрымаць перамогу з лікам 3:1.

Фота: twitter.com/_Ekstraklasa

Беларускі нападнік выйшаў у стартавым складзе і ўжо ў першым тайме быў блізкі да гола – пасля яго ўдару мяч трапіў у штангу. На 64-й хвіліне яго замянілі, але да гэтага ён паспеў зрабіць асіст. Паводле сэрвісу Sofascore, Шкурын атрымаў высокую адзнаку – 7.5, саступіўшы толькі двум аднаклубнікам. Гэта яго першае выніковае дзеянне ў новым клубе.

Беларускае Радыё Рацыя