BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беларускіх біятланістаў не дапусцяць да выступленняў

У сербскім Бялградзе гэтымі днямі засядае кангрэс Міжнароднага саюза біятланістаў (IBU).

У арганізацыі адзначылі, што пытанне аднаўлення членства нацыянальных федэрацый Беларусі і Расеі і допуску іх спартсменаў да спаборніцтваў не было ўключана ў парадак дня.

28 лютага 2022 года, праз некалькі дзён пасля пачатку вайны ва Украіне, Міжнародны алімпійскі камітэт заклікаў спартыўныя федэрацыі не дапускаць да спаборніцтваў пад сваёй эгідай атлетаў з РФ і Беларусі.

Гэта рэкамендацыя прынята да выканання, у выніку чаго расейскі і беларускі спорт аказаўся амаль у поўнай ізаляцыі.