BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беларускія футбалісткі з паразы стартавалі ў кваліфікацыі юніёрскага чэмпіянату Еўропы

Беларускія футбалісткі няўдала правялі першы матч кваліфікацыі юніёрскага чэмпіянату Еўропы (U-19).

Фота: krugloe.by

Сёння ў сербскай Стара-Пазаве ў першым матчы кваліфікацыйнай групы 5 беларускі прайгралі камандзе Бельгіі з лікам 0:3. У наступным паядынку 6 красавіка каманда Уладзіміра Шындзікава сустрэнецца з гаспадынямі спаборніцтваў сербкамі, а 9 красавіка завершыць турнір матчам з аднагодкамі са Славакіі.

Хацкевіча могуць звольніць з «Заглембе»

Беларускі галоўны трэнер «Заглембе» з Сасноўца Аляксандр Хацкевіч можа быць звольнены з клуба. Як паведамляе спартовае выданне Meczyki.pl, трэнер можа быць звольнены праз 2,5 месяцы. Яго пераемнікам павінен стаць Марэк Саганоўскі, які зараз з’яўляецца трэнерам «Віслы» з Плоцка. Нагадаю, што Хацкевіч пасля ўчорашняга матча чэмпіянату Польшчы сярод камандаў Д2 супраць «Катавіцэ», прайграным 0:4, распавёў, што не ведае, які быў план на гульню. Паводле інфармацыі крыніцы, сваімі выказваннямі на прэс-канферэнцыі трэнер выклікаў незадаволенасць у адносінах да яго ў клубе. Таксама была інфармацыя, што Хацкевіч быў пабіты фанатамі «Заглембе» падчас занятку на базе клуба. Пасля размовы з радыкальна настроенымі фанатамі Хацкевіч атрымаў удары па твары, а таксама нагамі. Як сцвярджае крыніца, клуб пацвердзіў факт інцыдэнту. Адзначым, што «Заглембе» займае апошняе месца ў чэмпіянаце Польшчы сярод камандаў Д2. У сваю чаргу Аляксандр Хацкевіч пракаментаваў інфармацыю, адзначыўшы, што праблема ў тым, што клуб не паклапаціўся аб належнай бяспецы падчас трэніровак. Гэтага не павінна было адбыцца», – сказаў Хацкевіч. Агент Хацкевіча Вадзім Шаблій раней сказаў, што збіцця не было, але былі спробы і пагрозы.

Чыкіда стаў найлепшым гульцом другога тура чэмпіянату Беларусі па футболе

Павел Чыкіда прызнаны найлепшым гульцом другога тура футбольнага чэмпіянату Беларусі. У гасцявым паядынку з футбалістамі “Віцебску” капітан мазырскай “Славіі” аформіў галявы дубль і асіставаў Кірылу Кірыленку пры трэцім узяцці брамы гаспадароў. У выніку мазыране святкавалі валявую вікторыю з лікам 3:2. Акрамя таго, Павел Чыкіда стаў аўтарам самага прыгожага гола мінулага ўік-энду. На 13-й хвіліне сустрэчы з віцяблянамі пры ліку 0:2 ён эфектна забіў суперніку прамым ударам са штрафнога. З трыма забітымі мячамі 28-гадовы абаронца мазыран узначаліў спіс найлепшых бамбардзіраў беларускага чэмпіянату.

Раналду аформіў 65-ы хет-трык у кар’еры, 35 з іх – пасля 30 гадоў

Форвард «Аль-Насра» Крышціяну Раналду вызначыўся хет-трыкам у матчы 26-га тура чэмпіянату Саудаўскай Аравіі супраць «Абхі». Гэта 65-ы хет-трык 39-гадовага партугальца ў кар’еры. 30 з іх ён аформіў ва ўзросце да 30 гадоў, 35 – пасля.

Кепа пакіне «Рэал» і вернецца ў «Чэлсі»

Галкіпер «Рэала» Кепа Арысабалага пакіне клуб летам, паведаміў інсайдэр Фабрыцыа Рамана. Футбаліст выступае за каманду на правах арэнды. «Рэал» не будзе выкупляць яго кантракт. «Каралеўскі клуб» хоча працягнуць кантракт з Андрэем Луніным. Пасля траўмы Цібо Куртуа Кепа быў асноўным брамнікам, але ў выніку прайграў канкурэнцыю Луніну.

Акрамя таго, з наступнага сезона павінен вярнуцца Куртуа, які прапускае бягучую кампанію. Па вяртанні ў «Чэлсі» Кепа будзе вызначацца са сваёй будучыняй.

Беларускія самбісты пазмагаюцца за медалі Кубка свету ў Арменіі

Беларускія спартоўцы прымуць удзел у Кубку свету па самба ў Арменіі, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства спорту і турызму Беларусі. Спаборніцтвы пройдуць 4 і 5 красавіка ў Ерэване ў вучэбна-спартовым комплексе Gazprom Armenia. Зборную рэспублікі прадставяць 14 атлетаў, упершыню ў баявым самба выступіць дзяўчына з Беларусі.

Спаборніцтвы з’яўляюцца кваліфікацыйнымі, на іх спартоўцы сёлета змогуць набраць першыя рэйтынгавыя балы. Што да баявых самбістаў (жанчыны і мужчыны), то для іх кубак стане адным з этапаў адбору на Сусветныя гульні, якія адбудуцца з 7 па 17 жніўня 2025 года ў кітайскім Чэнду.

Беларускае Радыё Рацыя