BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беларускія футбалісты згулялі ўнічыю з балгарамі ў Лізе нацый

Футбалісты зборнай Беларусі нічыёй завяршылі выступы ў Лізе нацый УЕФА. У сваім апошнім паядынку групы С3 у Сафіі беларусы разышліся мірам з балгарамі – 1:1. На 13-й хвіліне Васіл Панаётаў вывеў гаспадароў наперад. Беларускія футбалісты зраўнялі лік на 70-й намаганнямі Юрыя Кавалёва, які выйшаў на замену. Першае месца і прамую пуцёўку ў лігу В заваявалі паўночнаірландцы, якія ў гасцявым паядынку 6-га тура згулялі ўнічыю з Люксембургам – 2:2. Балгары згуляюць у стыкавых паядынках.

Палякі вылецелі ў дывізіён B

Зборная Польшчы прайграла ў Варшаве Шатландыі з лікам 1:2 у шостым і апошнім туры групы А1 Лігі нацый УЕФА. У палякаў дэбютны і прыгожы гол у дзяватку забіў Каміль Пянткоўскі. Галы ў складзе шатландцаў забілі Джон Макгін і Эндру Роберцан, які лёгка выйграў паветраны бой з Нікола Залеўскім, выбіўшы Польшчу ў дывізіён B Лігі нацый УЕФА. У матчы 6-га тура групы 1 Лігі A зборныя Харватыі і Партугаліі згулялі ўнічыю 1:1. На 33-й хвіліне нападнік зборнай Партугаліі Жаау Фелікс адкрыў лік. Затым на 66-й хвіліне абаронца Ёшка Гвардыёл зраўняў лік. Пасля шасці тураў групавога этапа зборная Харватыі набрала восем ачкоў і займае другое месца. Партугалія зарабіла 14 ачкоў і размяшчаецца на першым радку. Зборныя Сербіі і Даніі згулялі ўнічыю 0:0. Пасля шасці тураў групавога этапа зборная Сербіі набрала шэсць ачкоў і займае трэцяе месца. Данія зарабіла восем ачкоў і размяшчаецца на другім радку. Зборная Іспаніі вырвала перамогу ў Швейцарыі. Пераможны мяч Іспаніі з пенальці на 3-й даданай хвіліне аформіў Браян Сарагоса — 3:2. Пасля шасці тураў групавога этапа зборная Іспаніі набрала 16 ачкоў і займае першае месца. Швейцарыя зарабіла два ачкі і размяшчаецца на чацвёртым радку.

“Нёман” святкаваў пятую перамогу запар, абыграўшы лідара экстралігі “Дынама-Маладзечна”

Трыма матчамі ў Гародні, Оршы і Смаленску працягнуўся рэгулярны чэмпіянат беларускай хакейнай экстралігі. Цэнтральным паядынкам вечара стаў матч “Нёмана” супраць лідара чэмпіянату “Дынама-Маладзечна”. У стартавай трэці гарадзенцы зрабілі важкую заяўку на поспех – вызначыліся Вячаслаў Андрушчанка, Уладзіслаў Куліеў і Павел Баярчук. Гэты адрэзак стаў вызначальным: у астатнія два перыяды хакеісты каманд нанеслі па адным дакладным кідку. У выніку 4:1 на карысць “Нёмана”, які выйграў пяты матч запар, дзякуючы чаму зраўняўся з “Металургам” і “Гомелем” на пятым месцы ў табліцы. “Дынама-Маладзечна” ж пацярпела другую адчувальную паразу за тыдзень, раней “бела-блакітныя” былі біты “Віцебскам” 0:5. Паралельна ў Смаленску мясцовы “Славуціч” сустракаўся з “Магілёвам” і перамог з лікам 3:1. Таксама за першую перамогу ў сезоне змагаўся “Авіятар” з Баранавічаў. У матчы з аршанскім “Лакаматывам” “лётчыкі” вялі ў ліку на працягу сарака хвілін, але ўсё ж саступілі – 1:2. Аўтарам пераможнай шайбы ў “чыгуначнікаў” стаў Уладзіслаў Буйко.

Баскетбалісты “МІНСКА” ўпершыню перамаглі ў маладзёжнай Адзінай лізе ВТБ

Баскетбалісты “МІНСКА” святкавалі першую вікторыю ў хатніх паядынках маладзёжнай Адзінай лігі ВТБ. Падначаленыя Дзмітрыя Калтунова перайгралі на сваёй пляцоўцы маладзёжную каманду екацярынбургскага “Уралмаша” 67:55. Самым выніковым у складзе пераможцаў стаў Давід-Мусэнге Мукетэ, які набраў 15 ачкоў, на адзін бал менш у Максіма Маскальчука, у актыве Віталя Дучко 13 ачкоў.

Беларуске Радыё Рацыя