Міжнародны саюз канькабежцаў падоўжыў адхіленне беларускіх і расейскіх спартоўцаў.
Расейскія медыя пішуць, што пытанне пра гэта разглядалася. Але рашэнне пра допуск прынятае не было. “Пасяджэнне завершанае, зменаў ніякіх, адхіленне падоўжанае. Гэты сезон мы прапусцім. Прагнозы на будучыню рабіць не буду, гэта справа няўдзячная”, — каментуе сітуацыю прэзідэнт Саюза канькабежцаў Расеі Мікалай Гуляеў. Яго цытуе “Позірк”.
Міжнародны бан на ўдзел у спаборніцтвах беларускіх і расейскіх канькабежцаў уведзены 1 сакавіка 2022 года. Ён звязаны з поўнамаштабным уварваннем Расеі ва Украіну і ўдзелам у ім Беларусі. Раней стала вядома, што да міжнародных спаборніцтваў у новым сезоне не дапусцяць беларускіх біятланістаў, лыжнікаў, гарналыжнікаў, фрыстайлістаў і сноўбардыстаў.
Беларускае Радыё Рацыя