У матчы з фаварытамі партугальцамі Ігар Брышцель забіў чатыры мячы і прынёс беларускай камандзе перамогу 4:3. Бразільцы не пакінулі ніводнага шанцу японцам у 1/4 фіналу і перамаглі з буйным лікам – 8:4. У пераможцаў дублем вызначыўся Алісан.
“Ліверпуль”, які прапусціў на 12-й хвіліне, адправіў чатыры мячы ў браму “Лутона”
“Ліверпуль” на хатняй арэне прапусціў на 12-й хвіліне, ў валявым стылі ўсё ж перамог “Лутон” у матчы 26-га тура чэмпіянату Англіі — 4:1. Каманда Юргена Клопа лідыруе ў табліцы з 60 ачкамі, апярэджваючы “Манчэстэр Сіці” на чатыры балы, “Арсенал” – на пяць. “Гараджане” і “кананіры” правялі на сустрэчу менш.
Футбалісткі зборнай Беларусі згуляюць з албанкамі на Мальце
Футбалісткі жаночай нацыянальнай зборнай Беларусі адкрыюць новы сезон на Мальце. У стартавым паядынку турніру “The Visit Malta Women’s Trophy” беларускі сустрэнуцца з камандай Албаніі, а 25 лютага згуляюць з мальтыйскай зборнай. У сусветным рэйтынгу жаночых зборных Беларусь зараз займае 57-е месца, Албанія знаходзіцца на 73-й пазіцыі, Мальта – на 86-м месцы. Галоўны трэнер беларускай каманды Юрый Малееў выклікаў на вучэбна-трэніровачны збор 21 гульца, у тым ліку брамніка берасцейскага «Дынама» Дар’ю Вінаград.
Ірына Шымановіч выбыла з турніру ў Мексіцы
204-ы нумар рэйтынгу ВТА беларуска Ірына Шымановіч выбыла ў 1/8 фіналу турніру ў мексіканскім Пуэрта-Вальяртэ з прызавым фондам 115 000 даляраў. Наша суайчынніца саступіла прадстаўніцы ЗША Хэйлі Баптыст 0:6, 1:6.
Барыс Пухоўскі яшчэ на адзін год падоўжыў кантракт з сербскай “Вайводзінай”
Пра гэта паведамляе прэс-служба клуба. Бакі заключылі пагадненне яшчэ на адзін сезон. Пухоўскі выступае за «Вайводзіну» з 2022 года. За гэты час былы гулец зборнай Беларусі выйграў усе ўнутраныя трафеі ў Сербіі: чэмпіянат, Кубак і Суперкубак, а таксама стаў уладальнікам Кубка ЕГФ.
Былы гулец «Барселоны» і зборнай Бразіліі прысуджаны да 4,5 гадоў зняволення за згвалтаванне
Былы футбаліст “Барселоны” і зборнай Бразіліі Дані Алвес прысуджаны да 4,5 гадоў пазбаўлення волі па справе аб згвалтаванні. Алвес абвінавачваецца ў згвалтаванні дзяўчыны ў начным клубе Барселоны, якое адбылося 31 снежня 2022 года, і знаходзіцца пад вартай з 20 студзеня 2023-га. Пракурор запытваў для 40-гадовага футбаліста 9 гадоў турмы, у той час як максімальнае пакаранне па гэтым артыкуле складае 12 гадоў. На працягу кар’еры Алвес выступаў, у тым ліку, за “Севілью”, “Барселону”, турынскі “Ювентус” і французскі “Пары Сэн-Жэрмэн”. За зборную Бразіліі футбаліст правёў 126 матчаў, у складзе каманды ён стаў двухразовым пераможцам Кубка Амерыкі і Кубка канфедэрацый, заваяваў золата Алімпійскіх гульняў-2020 у Токіа.
Беларускае Радыё Рацыя