BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беларускія плыўцы засталіся па-за фіналам ЧС у камбінаванай эстафеце

Беларускі квартэт не здолеў прабіцца ў фінал чэмпіянату свету па плаванні на кароткай вадзе ў Будапешце ў змешанай камбінаванай эстафеце 4х50 м.

 Фота: Getty Images

Нашы плыўцы ўпершыню за амаль тры гады выступілі ў эстафеце на буйным міжнародным старце – World Aquatics зняла забарону на ўдзел у гэтым відзе праграмы менш за месяц таму. Каманда Беларусі ў складзе Анастасіі Шкурдай (спіна), Іллі Шымановіча (брас), Рыгора Пякарскага (батэрфляй) і Анастасіі Куляшовай (кроль) перамагла ў першым папярэднім заплыве. Усяго ўдзел у адборы прынялі 40 квартэтаў, вынік беларусаў стаў дзясятым. У фінал прайшлі восем найлепшых каманд, да прахаднога 8-га радка, занятага нідэрландцамі, беларусам не хапіла 0,6 секунды.

Расейскі галкіпер Дземчанка перайшоў у хакейнае менскае “Дынама”

Хакейнае менскае “Дынама” аб’явіла аб падпісанні кантракта з расейскім брамнікам Васілём Дземчанкам. У стан “зуброў” Дземчанка перайшоў у выніку абмену паміж сталічным клубам і “Адміралам” з Уладзівастока. 30-гадовы расеец адыграў 18 матчаў за “Адмірал” і аформіў адзін шатаўт, працэнт адбітых кідкоў – 91,72,  Васіль Дземчанка раней знаходзіўся ў сістэме клуба НХЛ “Манрэаль Канадыенс” і гуляў у Амерыканскай хакейнай лізе.

Стаў вядомы еўрапейскі клуб, зацікаўлены ў трансферы Мельнічэнкі

Форвард менскага «Дынама» Трафім Мельнічэнка больш за год знаходзіцца ў сферы зацікаўленасці «Лудагорца». Па звестках «ПБ» чэмпіён Балгарыі зацікавіўся таленавітым беларускім нападнікам яшчэ падчас леташняй юнацкай Лігі чэмпіёнаў, калі ў трэцім кваліфікацыйным раундзе «Дынама» (U-19) не без дапамогі Мельнічэнкі нечакана ўзяло верх па суме двух матчаў над «Лудагорцам» (U- 19) (0:1, 2:0).

Аднак кіраўніцтва бела-блакітных тады адмовіла ў трансферы і захавала ў шэрагах здольнага тынэйджара, які ў гэтым сезоне прабіўся ў склад асноўнай каманды менчукоў і ўжо прадэманстраваў майстэрства падчас кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў. «Дынама» саступіла «Лудагорцу» (0:2, 1:0), прычым у паядынку ў адказ Мельнічэнка адзначыўся галявой перадачай.

Цяпер, паводле інсайдарскай інфармацыі, балгарскі бок другі раз выйшаў з прапановай, хаця не факт, што чэмпіён Беларусь адпусціць перспектыўнага футбаліста. У сёлетнім сезоне 18-гадовы форвард прыняў удзел у 32 матчах, забіў два галы і аддаў пяць асістаў. У вышэйшай лізе Мельнічэнка выйшаў на поле 21 раз і паспеў вызначыцца двума мячамі і чатырма перадачамі. Партал Transfermarkt ацэньвае форварда ў 250 тысяч еўра.

Арбітры з Казахстана будуць судзіць матч менскага “Дынама” і “Ларна” ў Лізе канферэнцый

Сталі вядомы брыгады арбітраў, якія будуць працаваць на чарговых паядынках еўракубкавых футбольных турніраў. Сустрэчу менскага “Дынама” і футбалістаў паўночнаірландскага “Ларна” ў 6-м туры Лігі канферэнцый, якая адбудзецца 12 снежня ў азербайджанскім Сумгаіце, будзе судзіць рэферы з Казахстана. Галоўны суддзя – Саят Карабаеў.

Абедзве каманды пакуль не набралі ніводнага ачка ў гэтым турніры. Пасля чатырох гульнявых дзён турнірную табліцу агульнага этапа Лігі канферэнцый узначальваюць лонданскі “Чэлсі” і варшаўская “Легія”, якія набралі па 12 ачкоў з 12 магчымых.

Беларускае Радыё Рацыя