У сербскім Нові-Садзе працягваецца чэмпіянат Еўропы па самба з удзелам беларускіх спартоўцаў. У другі і заключны дзень спаборніцтваў на турніры выступілі дзесяць прадстаўнікоў беларускай каманды, з якіх васьмярым удалося трапіць у чацвёрку наймацнейшых у сваёй вагавай катэгорыі.
У мужчын у вазе звыш 98 кг Ілля Жупікаў пачаў турнір з дзвюх перамог, але ў паўфінале ўступіў расейце Раману Жаўтову. У паядынку за бронзу Жупікаў быў мацней за Армана Манукяна з Арменіі.
Таксама на сербскі дыван выходзілі тры нашы дзяўчаты, кожная з якіх стала ўладальніцай бронзавага медаля. У сутычцы за трэцяе месца Алена Купава (у вазе да 54 кг) адолела францужанку Дыян Інгумбер, Даніэла Ждан (вага да 65 кг) справілася з мясцовай спартоўкай Аленай Таcіч, а Паліна Граматнёва (вага да 80 кг) нанесла паразу спартоўцы з Францыі – Джаане Дэльбар.
Акрамя таго, чацвёра беларускіх самбістаў прайшлі па турнірнай сетцы да фіналу.
Кавалевіча дыскваліфікавалі на чатыры матчы і аштрафавалі на 800 рублёў
Кантрольна-дысцыплінарны камітэт АБФФ правёў пасяджэнне пасля паўфінальных матчаў Кубка Беларусі. Па артыкуле 70 «Сур’ёзныя парушэнні правіл гульні супраць афіцыйных асоб матча» Дысцыплінаранага кодэкса галоўны трэнер «Нёмана» Ігар Кавалевіч быў дыскваліфікаваны на чатыры матчы і аштрафаваны на 800 рублёў.
Віцебск і Магілёў прымуць першыя матчы 8-га тура футбольнага чэмпіянату Беларусі
Праграма 8-га тура футбольнага чэмпіянату Беларусі адкрыецца ў Віцебску і Магілёве. Футбалісты “Віцебску”, якія пасля двух стартавых паражэнняў не прайгралі ні разу, прымуць на сваім полі “Смаргонь”. У мінулым туры віцябляне згулялі ўнічыю ў гасцях у чэмпіёна краіны менскага “Дынама” (1:1), а смаргонская каманда ў сябе дома разышлася мірам з магілёўскім “Дняпром” (0:0). Магіляўчане згуляюць на сваёй арэне з футбалістамі “Мінска”. Тыдзень таму менчукі прайгралі ў хатнім паядынку жодзінскім тарпедаўцам (1:2).
Заўтра дзяржынскі “Арсенал” сустрэнецца ў Барысаве са “Слуцкам”, у Салігорску “Шахцёр” згуляе з барысаўскім БАТЭ, а ў Берасці мясцовае “Дынама” будзе супернічаць з футбалістамі “Гомеля”.
Матчам за Суперкубак Беларусі ў Шчучыне адкрыецца новы сезон пляжнага футбола
Новы сезон пляжнага футбола ў Беларусі адкрыецца ў Шчучыне матчам за Суперкубак. У паядынку за першы трафей сёлетняга сезона чэмпіён і ўладальнік Кубка краіны магілёўскі ЦАР сустрэнецца з фіналістам леташняга кубкавага розыгрышу віцебскім клубам “Юркас”. У мінулым сезоне ўладальнікам Суперкубка другі раз стаў “Шчучын”. Тройчы гэтым трафеем валодаў барысаўскі БАТЭ, два разы яго браў “Гроднааблспорт”, па разе – ЦАР, мазырскі “М-Сіці” і каманда Віцебскай вобласці.
Беларускае Радыё Рацыя