У сталіцы Балгарыі Сафіі завяршыўся чэмпіянат Еўропы па цяжкай атлетыцы, на якім у нейтральным статусе выступалі беларускія спартоўцы. За дзевяць дзён спаборніцтваў прадстаўнікі беларускай каманды заваявалі чатыры медалі ў двубор’і 1 золата 1 срэбра і 2 бронзы. Чэмпіёнам Еўропы ў вагавай катэгорыі да 102 кг у мужчын стаў Яўген Ціханцоў. Акрамя таго, на рахунку беларусаў дзесяць малых узнагарод у асобных практыкаваннях.
Партугальцы сталі супернікамі беларускіх пляжнікаў у чвэрцьфінале Чэмпіяната свету
Партугальцы сталі супернікамі зборнай Беларусі ў чвэрцьфінале чэмпіянату свету па пляжным футболе. У сваім апошнім паядынку групы D зборная Партугаліі адолела аманцаў з лікам 3:2, і заняла другое месца. Першымі фінішавалі бразільцы, якія перайгралі ў авертайме мексіканцаў – 4:3. Беларусы напярэдадні святкавалі сваю трэцюю вікторыю, упэўнена перайграўшы аўтсайдэраў квартэта С калумбійцаў – 4:1.
Антон Чычкан стаў гульцом “Віслы”
Як паведамляе прэс-служба кракаўскай “Віслы”, якая выступае ў другім польскім дывізіёне, беларускі галкіпер Антон Чычкан падпісаў з клубам кантракт. Пагадненне разлічана да 4 чэрвеня з опцыяй падаўжэння. Папярэднім клубам 28-гадовага брамніка было «Дынама» з Батумі, у якім ён правёў адзін сезон і стаў чэмпіёнам Грузіі. Пасля 20 матчаў “Вісла” займае 4-е месца ў турнірнай табліцы другога дывізіёна, адстаючы ад лідыруючай “Аркі” на 3 ачкі.
“Інтэр” абыграў “Атлетыка” на старце плэй-оф Лігі чэмпіёнаў
Футбалісты міланскага “Інтэра” адолелі мадрыдскі “Атлетыка” ў хатнім матчы 1/8 фіналу Лігі чэмпіёнаў. Фіналісты мінулага сезона ЛЧ перамаглі дзякуючы ўдару Марка Арнаўтовіча, які вызначыўся на 79-й хвіліне сустрэчы – 1:0. Нідэрландскі ПСВ згуляў унічыю на сваім полі з нямецкай “Барусіяй” з Дортмунда – 1:1. На гол Малена на 24-й хвіліне адказаў на 56-й хвіліне голам з пенальці Дэ Ёнг.
“Манчэстар Сіці” перамог “Брэнтфард” дзякуючы голу Холанда
У перанесеным матчы 18-га тура англійскай Прэм’ер-лігі “Манчэстэр Сіці” з мінімальным лікам 1:0 перайграў “Брэнтфард”. Аўтарам адзінага гола на 71-й хвіліне стаў нарвежац Эрлінг Холанд. Пасля гэтай перамогі ў актыве “Манчэстэр Сіці” стала 56 ачкоў. Падначаленыя Хасэпа Гвардыёлы скарацілі адставанне ад лідыруючага «Ліверпуля» да аднаго ачка.
Менскія дынамаўцы перамаглі “Нафтахімік” на старце хатняй серыі
Хакеісты менскага “Дынама” ўдала пачалі заключную хатнюю серыю з дзвюх гульняў у рэгулярным чэмпіянаце Кантынентальнай хакейнай лігі. Падначаленыя Дзмітрыя Квартальнава абыгралі ніжнекамскі “Нафтахімік” 2:1. Пасля гэтай няўдачы “Нафтахімік” пазбавіўся шанцаў на выхад у плэй-оф КХЛ. Да заканчэння рэгулярнага чэмпіянату “Дынама” засталося правесці два паядынкі: супраць піцерскага СКА 23 лютага і ў гасцях у “Спартака” 26 лютага.
“Нёмана” перамог “Брэст” ў экстралізе
У чарговым матчы рэгулярнга чэмпіянату беларускай хакейнай экстралігі “Нёман” перамог “Брэст”. Гарадзенцы адгрузілі суперніку па дзве шайбы ў першым і другім перыядах, а таксама адну ў трэцім, дубль за гаспадароў аформіў Даніла Барабаш. Паўднёўцы змаглі адказаць толькі раз, у выніку 5:1 – “Нёман” гарантуе сабе перавагу хатняга лёду ў чвэрцьфінале плэй-оф. У іншых матчах 53-га тура лідэр сезона “Шахцёр” абыграў “Дынама-Маладзечна” 4:2. “Ліда” навязала сур’ёзны супраціў “Юнацтву”, але прайграла 1:3. “Юнацтва” працягнула пераможную серыю да 13 матчаў.
Протас дапамог “Вашынгтону” разграміць “Нью-Джэрсі”
У матчы рэгулярнага чэмпіянату НХЛ “Вашынгтон” на сваім лёдзе ўпэўнена разабраўся з “Нью-Джэрсі” — 6:2. Беларускі форвард гаспадароў Аляксей Протас зарабіў «асіст», калі Макмайкл адкрываў лік на першай хвіліне. Таксама за 14 хвілін 49 секунд гульнявога часу ён вызначыўся 3 кідкамі, 1 перахопам, 1 блокам, паказчыкам карыснасці +1.
Азаранка выбыла з турніру WTA у Дубаі
Беларуска Вікторыя Азаранка завяршыла выступы на турніры WTA-1000 у Дубаі з прызавым фондам 3 мільёны 200 тысяч даляраў. У паядынку другога раунда з чацвёртай ракеткай планеты Аленай Рыбакінай з Казахстана Азаранка выйграла першы сэт з лікам 6:4, другую партыю беларуска прайграла 2:6, пасля чаго не змагла працягнуць сустрэчу і знялася з турніру.
Беларускае Радыё Рацыя