У Нью-Ёрку адбылося лёсаванне заключнага ў сезоне тэніснага турніру серыі “Вялікага шлема” – адкрытага чэмпіянату ЗША, у якім выступяць тры прадстаўніцы Беларусі. Другая ракетка планеты Арына Сабаленка пачне выступленне сустрэчай з аўстралійскай тэнісісткай Прысцылай Хон, якая займае 205-е месца ў сусветным рэйтынгу. 20-ы нумар рэйтынгу WTA Вікторыя Азаранка згуляе з украінкай Юліяй Старадубцавай, у якой 146-я пазіцыя ў рэйтынгу, а суперніцай 101-й ракеткі планеты Аляксандры Сасновіч, якая прабілася ў асноўную сетку US Open праз кваліфікацыю, будзе 32-я у рэйтынгу брытанка Кэці Бултар. Матчы 144-га адкрытага першынства ЗША пачнуцца 26 жніўня, а завершацца 8 верасня. Агульны прызавы фонд US Open-2024 складзе рэкордныя $75 мільёнаў даляраў.
“Мяшкоў Брэст” згуляе ў агульным фінале гандбольнай SEHA-лігі ў Турцыі
“Мяшкоў Брэст” згуляе з гандбалістамі грэчаскага клуба АЕК з Афін у агульным “Фінале чатырох” SEHA-лігі, які стартуе ў турэцкім горадзе Болу. У мінулым сезоне SEHA-лігі берасцейцы сталі пераможцамі дывізіёна “Усход”, а каманда са сталіцы Грэцыі выступала ў дывізіёне “Поўдзень”. У іншым матчы фіналісты ўсходняга дывізіёна – расейскія “Чэхаўскія мядзведзі” будуць супернічаць з паўночнамакедонскім “Еўрафармам”.
Салігорскі “Шахцёр” зняўся з чэмпіянату Расіі па валейболе
Валейбольны клуб “Шахцёр” з Салігорска не выступіць у чэмпіянаце Расеі. “Шахцёр” зняўся з чэмпіянату. “Сваёй самабытнасцю і прагай перамог каманда Віктара Бекшы літаральна закахала ў сябе ўсіх заўзятараў у мінулым сезоне”, – гаворыцца ў паведамленні ВФВ.
На пятнічным пасяджэнні Выканкам Усерасейскай федэрацыі валейбола вырашыў не прымяняць штрафных санкцый да салігорскага клуба за зняцце за два тыдні да старту турніру. У мінулым сезоне расейскага першынства “гарнякі” занялі восьмае месца ў рэгулярным чэмпіянаце і выйшлі ў кваліфікацыйны раунд плэй-оф, дзе прайгралі краснаярскаму “Енісею”.
Футбалісты “Слуцка” прымуць “Віцебск” у першай гульні 19-га тура чэмпіянату Беларусі
Двума матчамі сёння адкрыецца 19 тур футбольнага чэмпіянату Беларусі сярод каманд вышэйшай лігі. У першым з іх футбалісты “Слуцка” прымуць на сваім полі “Віцебск”. У першым крузе сустрэча гэтых супернікаў завяршылася перамогай віцябчан з лікам 2:0.
У другой сённяшняй гульні “Арсенал” згуляе ў Барысаве з “Іслаччу” з Менскага раёна. Іх першы паядынак у сёлетнім першынстве “Арсенал” выйграў з вынікам 2:0.
Заўтра футбалісты “Мінска” згуляюць з берасцейскім “Дынама”, а “Смаргонь” на хатняй арэне будзе супернічаць з наваполацкім “Нафтанам”, у Мазыры “Славія” сустрэнецца з салігорскім “Шахцёрам”.
Ілкай Гюндаган вярнуўся ў “Манчэстэр Сіці”
Ілкай Гюндаган вярнуўся з «Барселоны» у «Манчэстэр Сіці». Нямецкі футбаліст выступаў за зборную Нямеччыны. Удзельнік двух чэмпіянатаў свету (2018 і 2022) і трох чэмпіянатаў Еўропы (2012, 2020 і 2024).
Ілкай з’яўляецца выхаванцам акадэміі “Бохума”, у 2009 годзе папоўніў шэрагі “Нюрнберга”. З 2011 года немец выступаў у складзе дортмундскай “Барусіі”. За гэты час ён заваяваў чэмпіёнскі тытул, дайшоў разам з камандай да фіналу Лігі чэмпіёнаў, а таксама двойчы браў Суперкубак Германіі. На рахунку Гюндагана адзіны гол “Барусіі” ў фінале Лігі чэмпіёнаў УЕФА. 2 чэрвеня 2016 года футбаліст перайшоў «Манчэстэр Сіці» за 27 мільёнаў еўра, адкуль мінулым летам у якасці вольнага агента перайшоў у «Барселону».
Беларускае Радыё Рацыя