Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК) дапусціў да Аліімпіяды-2024 у Парыжы двух беларускіх спартоўцаў. Размова аб веслярах на каноэ Уладзіславе Краўцы і Юліі Трушкінай. Абодва спартоўцы прайшлі праверку на нейтральнасць. Такім чынам, у статусе нейтральных атлетаў з Беларусі на Алімпійскія гульні ў Парыж дапушчаны на гэты момант 14 чалавек.
Больш за сорак камплектаў узнагарод разыграны на чэмпіянаце Беларусі па лёгкай атлетыцы
На Нацыянальным алімпійскім стадыёне “Дынама” завяршыўся адкрыты чэмпіянат Беларусі па лёгкай атлетыцы. Удзел у галоўным унутраным старце сезона прынялі практычна ўсе наймацнейшыя беларускія лёгкаатлеты. У трэці і заключны дзень спаборніцтваў у сталіцы былі разыграны чатырнаццаць камплектаў медалёў, чэмпіёнамі краіны сталі наступныя спартоўцы:
бег 200 м: Мікіта Жыгар і Яніна Луцэнка;
400 м з бар’ерамі: Ілья Кавалёў і Кацярына Белановіч;
800 м: Дзмітрый Савін і Ангеліна Равіч;
5000 м: Павел Небыт і Ніна Савіна;
скачкі ў вышыню: Ягор Гуптар;
трайны скачок: Максім Несцярэнка і Анастасія Дрозд;
дзесяцібор’е/сямібор’е: Андрэй Максімаў і Кацярына Нецветаева.
У змяшанай эстафеце 4х400 м найлепшы вынік паказалі атлеты з Гарадзенскай вобласці. Яшчэ два віды суботняй праграмы прыняў Берасце – там спаборнічалі прадстаўнікі спартовай хады. На дыстанцыі 20 км перамаглі Мікіта Каляда і Ганна Цярлюкевіч, а на дыстанцыі 35 км найлепшымі сталі Антон Більдзюга і Надзея Даражук.
Бразілія перамагла Парагвай у матчы Кубка Амерыкі
Зборная Бразіліі буйна разграміла зборную Парагвая ў матчы 2-га тура групавога этапу Кубка Амерыкі з лікам 4:1. Дублем адзначыўся нападнік мадрыдскага «Рэала» Вінісіус Жуніёр.
Пасля двух матчаў Бразілія займае другое месца з чатырма ачкамі ў групе D услед за Калумбіяй, у якой 6 ачкоў.
Буфон вызначыў фаварытаў Еўра
Чэмпіён свету 2006 года, італьянскі брамнік Джанлуіджы Буфон лічыць, што галоўным фаварытам чэмпіянату Еўропы з’яўляюцца каманды Францыі, Партугаліі і Іспаніі.
“Здзівілі хлопцы, якія граюць на флангах у Іспаніі (Ламін Ямаль і Ніка Уільямс). У Партугаліі моцная каманда, а ў Францыі – вельмі дасведчаны трэнер і выдатныя выканаўцы”, – прыводзіць словы Буфона прэс-служба УЕФА. Нагадаем, сёння на Еўра стартуюць матчы плэй-оф. У першым зглуяюць Швейцарыя і Італія, а ў другім Германія і Данія.
Пяць беларускіх батуцістаў выйшлі ў паўфіналы на этапе Кубка свету ў Швейцарыі
У швейцарскім Арозе стартаваў чацвёрты этап Кубка свету па скачках на батуце 2024 года з удзелам беларускіх спартоўцаў. У першы дзень турніру адбыліся кваліфікацыйныя спаборніцтвы. У мужчын 24 пуцёўкі ў паўфінал разыгрывалі 47 спартоўцы, у тым ліку нашы Станіслаў Яскевіч, Алег Рабцаў і Себасцьян Станкевіч. Беларусы ўпэўнена прайшлі адбор, заняўшы месцы з трэцяга па пятае, паказаць вынікі вышэй удалося толькі кітайцу Фу Вэйцзяню і расейцу Кірылу Казлову.
У жаночай кваліфікацыі таксама выступілі тры прадстаўніцы Беларусі, але прабіцца далей удалося не ўсім. Злата Мініяметава паказала 10-ы вынік, Кацярына Яршова фінішавала 14-й, Марыя Сяргеева была 34-й сярод 36 дзяўчат. Удзельніцамі наступнага раунда сталі 16 найлепшых спартовак.
Беларускае Радыё Рацыя