BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беларускім і расейскім спартсменам не будуць рады на Алімпіядзе

Пра гэта заявіла мэр сталіцы Францыі Парыжа Ан Ідальга падчас візіту ў Кіеў. “Парыж прыме вас як герояў, вы будзеце адчуваць сябе ў Парыжы як дома”, — сказала яна на адрас украінцаў.

Нядаўна Міжнародны алімпійскі камітэт паведаміў, што да ўдзелу ў Алімпійскіх гульнях дапушчана 7 беларускіх і 12 расейскіх спартсменаў у нейтральным статусе. У будучыні іх колькасць можа павялічыцца. Пры гэтым беларусам і расійцам забаронена ўдзельнічаць у цырымоніі адкрыцця гульняў. Іх вынікі не будуць адлюстроўвацца ў агульным медальным заліку. Рашэнне па ўдзеле атлетаў дзвюх краін у цырымоніі закрыцця будзе прынята пазней. Алімпійскія гульні пройдуць у Парыжы 26 ліпеня — 11 жніўня бягучага года.