BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беларусы другі раз узялі бронзу Еўралігі па пляжным футболе

Зборная Беларусі па пляжным футболе другі раз запар заваявала бронзавыя ўзнагароды ў Суперфінале Еўралігі.

Фота: pressball.by

Сёння ў італьянскім Альгера ў матчы за трэцяе месца беларусы разграмілі каманду Іспаніі з вынікам 6:1.

У вырашальным паядынку за золата дзейныя чэмпіёны Еўралігі італьянцы будуць адстойваць свой тытул у гульні з партугальцамі.

Учора ў паўфінале беларусы прайгралі Партугаліі з буйным лікам 3:7, а гаспадары турніру адолелі іспанцаў у дадатковы час — 4:3.

Цяпер беларускія падапечныя іспанскага трэнера Нікласа Альварада будуць рыхтавацца да адборавага турніру чэмпіянату свету, які пройдзе з 4 па 13 кастрычніка ў іспанскім Кадысе.