BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беларусы Круглік і Лапаева сталі бронзавымі прызёрамі ЧС па самба

Скарбонка беларускай каманды на чэмпіянаце свету па самба, які праходзіць у Астане, папоўнілася дзвюма бронзавымі ўзнагародамі. У другі дзень спаборніцтваў на п’едэстал у вагавай катэгорыі да 88 кг у мужчынскім спартовым самба ўзняўся Аляксандр Круглік.

Фота: sportup.su

У паядынку за трэцяе месца ён адолеў Жамалбека Асылбека з Кыргызстана. Медалісткай спаборніцтваў у жаночым баявым самба стала Лізавета Лапаева, якая выступае ў вагавай катэгорыі да 59 кг. На стадыі адной чацвёртай фіналу беларуска была мацней за туркменскую спартоўку Мадзіну Айдагдыеву, але ў наступным раундзе прайграла Шахзадзе Азатавай з Узбекістана. Па правілах баявога самба, паядынкі за трэція месцы не праводзяцца, усе, хто прайграе ў паўфіналах, становяцца ўладальнікамі бронзы.

“Смаргонцы” гарантавалі сабе месца ў эліце на наступны год

У матчы 28-га тура вышэйшай лігі Беларусі па футболе “Слуцк” на родным полі згуляў унічыю са “Смаргонню” — 0:0. “Слуцк” з 36 ачкамі займае 8-е месца, “Смаргонь” з 28 баламі ідзе на 12-й пазіцыі. Такім чынам, “Смаргонь” засцерагла сябе ад вылету ў першую лігу.

Вядомыя дакладныя балы намінантаў на “Залаты мяч”

Сталі вядомыя дакладныя вынікі галасавання “Залатога мяча”. Па выніках мінулага сезона перамог у намінацыі Родры, другім стаў Вінісіус Жуніёр, які адстаў ад пераможцы на 41 бал, трэцім – Джуд Белінгем. Вынікі апублікаваў L’Equipe.

Баскетбалісты “Гродна-93” узначалілі табліцу чэмпіянату Беларусі

Баскетбалісты “Гродна-93” узначалілі турнірную табліцу мужчынскага чэмпіянату Беларусі. У  хатнім паядынку падначаленыя Дзмітрыя Кузьміна з лікам 77:25 абыгралі сталічны “Імпульс-БДУІР”, для якога гэта дзявятая параза ў дзевяці праведзеных сустрэчах. Для гарадзенскай дружыны гэтая вікторыя сёмая ў сёлетнім першынстве, каманда абышла магілёўскі “Барысфен”. Турнірную табліцу жаночага першынства ўзначальваюць баскетбалісткі “МІНСКА”, якія набралі 16 ачкоў з 16 магчымых, баскетбалісткі “Гарызонта” адстаюць на адзін бал, у гарадзенскай “Алімпіі” 14 ачкоў. У бліжэйшым паядынку 15 лістапада гарадзенская каманда прыме на сваёй пляцоўцы “Гарызонт”.

У НБА з’явілася першая пара – бацька-сын, якая аформіла трыпл-дабл

Скоці Піпен-малодшы аформіў першы трыпл-дабл у кар’еры ў матчы з «Уізардс». Разыгрываючы «Грызліс» у матчы з «Уізардс», які завяршыўся перамогай яго каманды 128:104, выйшаў у старце, замяніўшы траўмаванага Джа Маранта. На яго рахунку 11 ачкоў (4 з 8 з гульні), 10 падбораў і 11 перадач пры 2 стратах за 28 хвілін. Разам з легендарным Скоці Піпенам гулец «Мемфіса» склаў першы ў гісторыі НБА дуэт бацька-сын, прадстаўнікі якога афармлялі трыпл-дабл.

Беларускае Радыё Рацыя