BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беларусы на летніх алімпіядах: ад Хельсінкі да Парыжа   

Бя­гу­чы год прой­дзе пад зна­кам Лет­ніх алім­пій­скіх гуль­няў у ста­лі­цы Францыі. Беларусы пераважна «будуць чужымі на гэтым свяце жыцця» з розных прычын, найперш палітычных. А ў гэ­тым цык­ле ра­ска­жам пра ўсе да­сяг­нен­ні і за­ва­ё­вы бе­ла­ру­скіх ат­ле­таў на лет­ніх алім­пі­я­дах, а так­са­ма пра тое, як скла­лі­ся іх лёсы ў пас­ляс­пар­то­вым жыц­ці.

Летнія гульні на Поўначы. 1952 год, Хельсінкі, без медалёў

На гульні ў краіне Суомі прыпаў дэбют беларускіх спартоўцаў на летніх алімпіядах у складзе каманды СССР. Тады лепшым з прадстаўнікоў БССР быў Анатоль Юлін, які заняў 4-е месца ў бар’ерным бе­гу на 400 метраў. Ён браў удзел і ў наступных гульнях, дзе задаволіўся выхадам у паўфіналь­ны забег і 7-м месцам у эстафеце 4 па 400 м.

У чэмпіянатах Савецкага саюзу спартовец на сваёй кароннай дыстанцыі пяць разоў станавіўся сярэбраным і тройчы – бронзавым прызёрам. Яго найвышэйшае дасягненне – золата чэмпіянату Еўропы 1954 года ў швайцарскім Берне. Пасля сканчэння кар“еры працаваў трэнерам. Юлін меў вельмі добрае пачуццё гумару. Можа гэта і дазволіла яму жыць доўга і поўнавартасна. Адышоў у лепшы свет адзін з беларускіх алімпійскіх першапраходцаў у 2002 годзе – праз 50 гадоў пасля хельсінкскіх гульняў. Ён памёр якраз у дзень, калі стаў чэмпіёнам Еўропы.

Молат выкаваў срэбра. 1956 год, Мельбурн, 1 медаль

На Зялёным кантыненце Беларусь прадстаўлялі 8 спартоўцаў — 2 фехтавальнікі і 6 лёгкаатлетаў. Аўстралійская алімпіяда прынесла для беларусаў першы медаль у гісторыі. Срэбра ў кіданні молата здабыў Міхаіл Крываносаў (нарадзіўся ў Крычаве на Магілёўшчыне). Пераможцу – амерыканцу Гаральду Коналі ён саступіў 16 сантыметраў.

Крываносаў быў чэмпіёнам Еўропы ў 1954 годзе, віцэ-чэмпіёнам кантынента ў 1958 годзе, шматразовым чэмпіёнам СССР. Усяго беларускі асілак 6 разоў падвышаў рэкорд свету. Пасля сканчэння спартовай кар’еры працаваў выкладчыкам у Беларускім інстытуце фізічнай культуры. Памёр у 1994 годзе.

працяг будзе

Уладзімір Хільмановіч, Беларускае Радыё Рацыя