Ягор Шаранговіч вызначыўся асістам, але гэта не выратавала «Калгары» ад паразы ў Дэтройце (1:2 ОТ). У Аляксея Протаса гол у меншасці і асіст. Яго «Вашынгтон» быў мацнейшы за «Тампа-Бэй» (5:4). А Аляксей Коласаў у сваім шостым матчы ў НХЛ адбіў 25 з 27 кідкоў. «Філадэльфія» перамагла «Нэшвіл» (3:2 ОТ).
“Шахцёр” вёў 2:0, але прайграў ПСВ
Данецкі “Шахцёр” на выездзе саступіў ПСВ з Нідэрландаў у матчы 5-га тура агульнага этапу Лігі чэмпіёнаў – 2:3. Госці вялі з лікам 2:0 пасля першага тайма, але засталіся ў дзесяцёх на 69-й хвіліне, а затым прапусцілі тройчы. З гэтага сезона каманды ў галоўным еўратурніры спаборнічаюць не ў групах, а ў адзінай табліцы. “Шахцёр” у ёй займае 26-е месца з чатырма ачкамі, у ПСВ восем балаў і 18-ы радок.
Менскае “Дынама” згуляе з “Капенгагенам” у Лізе канферэнцый УЕФА
Футбалісты менскага “Дынама” маюць намер перапыніць серыю паразаў у гульнях асноўнага этапа Лігі канферэнцый. Пасля трох няўдалых паядынкаў дынамаўцы ў намінальна хатняй гульні ў азербайджанскім Сумгаіце сустрэнуцца з футбалістамі дацкага “Капенгагена” (пачатак гульні ў 20.45 па беларускім часе). Гэты матч будзе судзіць славацкая брыгада арбітраў, якую ўзначаліць Міхал Ацэнаш.
Футбалісты БАТЭ і “Смаргоні” адкрыюць праграму заключнага тура чэмпіянату Беларусі
На футбольным чэмпіянаце Беларусі сярод каманд вышэйшай лігі сёння адкрыецца праграма заключнага тура. У першым паядынку 30-га тура футбалісты БАТЭ прымуць на поле “Барысаў-Арэны” гасцей са “Смаргоні”. У выпадку перамогі ў сваёй апошняй сустрэчы сёлетняга сезона барысаўчане змогуць падняцца на некалькі радкоў у турнірнай табліцы. Для футбалістаў “Смаргоні” сённяшні матч не апошні – 2 снежня ім трэба будзе згуляць на хатняй арэне з чэмпіёнам краіны менскім “Дынама” ў перанесенай гульні 16-га тура.
Фалей стала чвэрцьфіналісткай турніру ITF у Ёкагаме
Беларуская тэнісістка Алена Фалей (199-ы нумар сусветнага рэйтынгу) стала чвэрцьфіналісткай турніру ITF-W50 у японскай Ёкагаме з прызавым фондам 40 тысяч даляраў. У матчы 1/8 фіналу беларуска крыху больш чым за гадзіну перамагла Лі Пэй-Чы з Кітайскага Тайбэя – 6:2, 6:2. 354) – 6:3, 6:2, а ў чвэрцьфінале будзе супернічаць з канадскай тэнісісткай Кэрал Чжао (257).
Беларускае Радыё Рацыя