BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беларусы перамаглі бельгійцаў у кваліфікацыі ЧС па пляжным футболе

Зборная Беларусі па пляжным футболе паспяхова стартавала ў адборавым турніры чэмпіянату свету 2025 года. У іспанскім Кадысе ў першым матчы папярэдняй групы D беларусы перамаглі каманду Бельгіі з лікам 11:1. У складзе беларускай дружыны хет-трык у актыве Алега Гапона, па дублю аформілі Ігар Брыштэль і Ягор Гардзецкі, па адным голе забілі Вадзім Бокач, Арцемій Дрозд, Мікіта Чайкоўскі і Юрый Пятроўскі. У панядзелак беларусы завершаць першую частку спаборніцтваў матчам са зборнай Малдовы.

Дубль Цапенкова забяспечыў “Слуцку” выязную перамогу над яго былым клубам – берасцейскім «Дынама»

У стартавым матчы 24-га тура чэмпіянату Беларусі берасцейскае “Дынама” пацярпела хатнюю паразу ад “Слуцка” — 1:2. Героем паядынку стаў Кірыл Цапенкоў, які аформіў дубль. Раней ён выступаў за берасцейскую каманду. Яшчэ ў адным матчы з такім жа лікам “Віцебск” абыграў “Мінск”. Гэта ўжо трэцяя запар вікторыя віцебскага клуба. У папярэдніх сустрэчах ён быў мацней за менскае «Дынама» і «Смаргонь».

“Карона” на выездзе абыграла “Відзэў”, Шыкаўка выйшаў на поле ў другім тайме

У матчы 11-га тура чэмпіянату Польшчы па футболе “Відзеў” прайграў “Кароне” з лікам 0:1. Беларускі легіянер гасцей Яўген Шыкаўка выйшаў на поле на 69-й хвіліне. “Відзэў” з 16 ачкамі займае шостае месца ў турнірнай табліцы, “Карона” з 12 баламі ідзе на 12-й пазіцыі.

“Ювентус” можа папоўніць свае шэрагі Серхіа Рамасам пасля траўмы Брэмера

Экс-абаронца зборнай Іспаніі і мадрыдскага “Рэала” Серхіа Рамас можа ў бліжэйшы час падпісаць кантракт з італьянскім “Ювентусам”, паведамляе Tuttosport. Кіраўніцтва турынцаў разглядае Рамаса, які пакінуў летам «Севілью», у якасці замены абаронцу Глейсэну Брэмеру, які атрымаў цяжкую траўму, з-за чаго выбыў да канца сезона. У мінулай кампаніі Серхіа правёў за «Севілью» 37 сустрэч ва ўсіх турнірах, у якіх вызначыўся сямю галамі і адным асістам.

На пражскай “О2-Арэне” ў стартавым матчы новага сезона НХЛ “Нью-Джэрсі” перайграў “Бафала”

У пятніцу стартаваў 108 сезон у гісторыі Нацыянальнай хакейнай лігі. Рэгулярны чэмпіянат пачаўся матчам паміж “Бафала Сэйбрз” і “Нью-Джэрсі Дэвілз”, згуляным у сталіцы Чэхіі ў рамках Глабальнай серыі НХЛ 2024 года. Сустрэча на “О2-Арэне” ў прысутнасці 16 913 гледачоў завяршылася на карысць “д’яблаў” — 4:1.

Аляксей Коласаў адпраўлены “Філадэльфіяй” у фарм-клуб

Беларускі галкіпер Аляксей Коласаў адпраўлены “Філадэльфіяй” у фарм-клуб. Такім чынам, наш суайчыннік пачне сезон у камандзе “Ліхай Уэлі” з АХЛ. «Лётчыкі» зрабілі скарачэнне трэніровачнага лагера на 14 хакеістаў. Сярод іх і апынуўся Коласаў. Між тым Аляксей правёў два выставачныя матчы, прапусціўшы 4 шайбы і здзейсніўшы 17 сэйваў.

Беларускае Радыё Рацыя