BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беларусы перамогай завяршылі першы этап кваліфікацыі юнацкага ЧЕ па футболе

Футбалісты юнацкай зборнай Беларусі (U-17) перамогай завяршылі першы этап кваліфікацыі першынства Еўропы ў нямецкім Кельстэрбаху. У матчы 3-га тура групы 7 беларусы сустракаліся з аднагодкамі з Андоры і выйгралі 3:1. У складзе беларускай дружыны вызначыліся Ягор Молчан, Андрэй Луцковіч і Артур Заблоцкі. У першым паядынку каманда Валерыя Апанаса саступіла чэшскім футбалістам – 0:3, а затым прайграла гаспадарам турніру футбалістам Германіі з вынікам 2:8. Выніковае становішча: Германія – 7 ачкоў, Чэхія – 7, Беларусь – 3, Андора – 0. Пасля фінішу першага адборавага раунда па дзве лепшыя каманды з 14 груп працягнуць барацьбу за сем пуцёвак у фінальную стадыю юнацкага чэмпіянату Еўропы, якая пройдзе летам 2025 года на арэнах Албаніі.

Футбалісты маладзёжнай зборнай Беларусі завершаць кваліфікацыю ЧЕ матчам з фарэрцамі

Маладзёжная зборная Беларусі правядзе заключны паядынак адборавага турніру чэмпіянату Еўропы па футболе. Сёння ў заключным матчы кваліфікацыйнай групы G падначаленыя Сяргея Яромкі згуляюць на выездзе з футбалістамі Фарэрскіх выспаў (пачатак сустрэчы ў 19.00 па беларускім часе). У першым крузе спаборніцтваў беларусы ўступілі фарэрцам з лікам 2:3. У актыве беларускіх футбалістаў перамога над грэкамі 1:0, тройчы яны згулялі ўнічыю – з Андорай (0:0 і 1:1) і Грэцыяй (1:1). Акрамя таго, беларусы прайгралі яшчэ чатыры сустрэчы – Партугаліі (0:5 і 1:6) і Харватыі (0:2 і 0:1). Беларуская каманда даўно страціла шансы прабіцца ў фінальную стадыю маладзёжнага кантынентальнага першынства.

Беларускія футбалісты згуляюць з Люксембургам у Лізе нацый

Футбалісты нацыянальнай зборнай Беларусі правядуць чарговы матч групавога этапа Лігі нацый. Сёння ў гульні чацвёртага тура групы С3 у венгерскім горадзе Залаэгерсег беларусы сустрэнуцца з камандай Люксембурга (пачатак гульні ў 21.45). У матчы першага круга беларусы абыгралі люксембуржцаў на іх полі з мінімальнай перавагай – 1:0. Пераможны мяч забіў Валерый Грамыка.
Акрамя таго, беларускія футбалісты яшчэ два паядынкі завяршылі з аднолькавым лікам 0:0 – з камандамі Балгарыі і Паўночнай Ірландыі. У другім сённяшнім матчы паўночнаірландцы прымуць у Белфасце балгар.
Два заключныя матчы зборная Беларусі правядзе на выездзе: 15 лістапада ў Белфасце і 18 лістапада ў Плоўдзіве.

Пераможцы чатырох груп лігі C напрамую выйдуць у лігу В. Каманды, якія зоймуць другія месцы, правядуць стыкавыя матчы са зборнымі, якія занялі трэція месцы ў квартэтах лігі В.

Ілля Протас названы другой зоркай матчу OHL

У матчы OHL «Віндзор Спітфайрз» на хатняй арэне перайгралі «Ошаву Джэнералз» 5:2. У складзе пераможцаў беларускі форвард і праспект «Вашынгтона» Ілля Протас набраў 3 (1+2) ачкі, нанёс 3 кідкі, выйграў 10 з 17 укідванняў і зарабіў паказчык карыснасці «+3». Протас прызнаны другой зоркай гэтага паядынку. У сезоне ў яго 5 гульняў, 9 (6+3) ачкоў, паказчык карыснасці «+3» і 4 хвіліны штрафу.

Беларускае Радыё Рацыя