Зборная Беларусі (U-17) святкавала другую перамогу на міжнародным Кубку развіцця, перайграўшы Узбекістан з лікам 4:3. Беларусы хутка выйшлі наперад – Андрэй Луцковіч і Прохар Шарамет аформілі тры галы ў першым тайме. Але пасля перапынку супернікі адыграліся. Вырашальны мяч забіў Дзяніс Чаргейка на апошніх хвілінах. Беларусь узначальвае групу з 6 ачкамі і рыхтуецца да матчу супраць бразільскай акадэміі Blockchain Sports.
Шкурын не згуляе ў Лізе Канферэнцый за «Легію»
Беларускі нападнік Ілля Шкурын пераходзіць з польскай «Сталі» ў «Легію», але дапамагчы новаму клубу ў еўракубках не зможа – заяўкі на Лігу Канферэнцый былі закрыты 6 лютага. Трансфер абышоўся варшаўскаму клубу ў 1,5 мільёна еўра. Кантракт разлічаны да 2028 года, а ў гэтым сезоне нападнік забіў 5 мячоў і аддаў 2 галявыя перадачы. Польскія журналісты лічаць, што «Легія» зрабіла добрую інвестыцыю ў будучыню.
Ліга чэмпіёнаў: хто працягне барацьбу?
Сёння пройдуць паўторныя матчы плэй-оф Лігі чэмпіёнаў. «Мілан» будзе змагацца за праход у наступны раўнд супраць «Феенорда» пасля паразы 0:1 у першай гульні. «Бенфіка» сустракаецца з «Манака» і будзе імкнуцца захаваць мінімальную перавагу 1:0. У іншых матчах «Бруге» чакае выезд у Італію, дзе ім трэба абараніць здабытую ў першым матчы перавагу 2:1 ў дуэлі з «Аталантай». «Селтык» паспрабуе адыграцца ў матчы з «Баварыяй» пасля паразы ў першым матчы з лікам 1:2. Яшчэ чатыры матчы пройдуць заўтра. На гэтай стадыі Лігі чэмпіёнаў прадстаўлены шэсць польскіх футбалістаў. Якуб Модэр дапамагаў «Феенорду» перамагчы «Мілан» у першым матчы, а Радаслаў Маецкі стаяў у браме «Манака» ў гульні супраць «Бенфікі». Майк Наўроцкі ў «Селтыку» і Марцэль Лотка у «Барусіі» пакуль застаюцца на лаўцы запасных. Па-за складам у першым матчы супраць “Аталанты” апынуўся гулец “Бруге” Міхал Скорась. Аркадыюш Мілік у «Ювентусе» дакладна прапускае матчы з ПСВ з-за траўмы.
Манчэстэр Сіці рыхтуецца да жыцця без Дэ Бруйнэ
Англійскі гранд шукае замену для свайго зорнага паўабаронцы Кевіна Дэ Бруйнэ, які працягвае аднаўленне пасля траўмы. Паводле Daily Mail, галоўным кандыдатам стаў Флорыян Вірц з «Баера». Яго кошт можа перавысіць 85 мільёнаў фунтаў, а за футбаліста змагаюцца таксама «Рэал» і «Баварыя».
Турнір чатырох нацый: барацьба лепшых хакеістаў свету
У Канадзе і ЗША праходзіць Турнір чатырох нацый – адно з галоўных міжнародных хакейных спаборніцтваў, дзе гуляюць зоркі НХЛ. Удзельнічаюць зборныя Канады, ЗША, Фінляндыі і Швецыі. Першыя вынікі: Канада перамагла Фінляндыю 5:3, закінуўшы тры шайбы ўжо ў першым перыядзе. Фіны здолелі скараціць адставанне, але канадцы ўпэўнена давялі матч да перамогі. Сёння ў ноч на 19 лютага ЗША сустрэнецца са Швецыяй. Турнір працягнецца да 20 лютага – вызначыцца найлепшая зборная свету.
Беларускае Радыё Рацыя






