Сёння ў Беластоку прайшоў гістарычны матч “Ягелоніі” з “Вартай” Познань. “Яга” перамагла з лікам 3:0 і выйграла залатыя медалі.


* * *

Амаль 23 000 квіткоў на матч былі раскупленыя яшчэ задоўга да матчу. Гарадскія ўлады арганізавалі для тых, каму не хапіла квіткоў для прагляду матча – вялікую фан-зону ля гарадской ратушы.

Да матча застаецца меньш за гадзіну. Заўзятары пачынаюць сцягвацца да экрану.
Тысячы беластачан прыйшлі, каб падтрымаць родную каманду!
І не дарма, бо … Ужо на 5 хвіліне Нене забіў першы гол. І на 11 хвіліне ўкраінец Тарас Раманчук падвоіў лік на карысць “Ягелоніі”.


Усё ідзе да таго, што “Ягелонія” сёння ўпершыню за сваю гісторыю стане Чэмпіёнам Польшчы!
26 хвіліна і Хесус Імаз робіць лік разгромным 3:0.











Найменш 10 тысяч беластачан усіх ўзростаў прыйшлі на Рынак Касцюшкі заўзець за любімую “Ягу”.

Сёння за “Ягелонію” нават – маршалак Юзаф Пілсудскі.






У адрозненне ад футбола ў Беларусі, тут сярод тысяч футбольных фанатаў – лічаныя адзінкі паліцыі.


Тым часам, “Нёман” з суседняй Гародні пасля першага тайма вядзе 1:0 у фінале Кубка Беларусі. Які не выйгрываў з 1993 года. Вялікі футбольны дзень у нашым транспамежным рэгіёне!



Першыя хвіліны чэмпіёнскага шчасця беластачанаў!





Надзвычай удалым стаўся гэты чэмпіянат Польшчы для беларускіх легіянераў. Форвард «Сталі» (Мелец) Ілля Шкурын у апошнім туры рэлізаваў пенальці і давёў свой бамбардзірскі баланс да 16 галоў. Гэта другі вынік у экстра-класе.
Ну а Яўген Шыкаўка стаў сапраўдным героем апошняга матчу ў складзе свайго клуба «Карона» (Кельцэ). На выездзе ў Пазнані «Кароне», каб застацца ў мацнейшым дывізіёне, патрэбна было перамагаць мясцовы «Лех». І футбалісты з Кельцэ дамагліся жаданай вікторыі – 2:1. Прычым абодва галы гасцей на рахунку якраз Шыкаўкі. Усяго ён забіў 10 мячоў, стаў лепшым снайперам клуба і ўвайшоў у дзясятку лепшых стральцоў. А «Карона», набраўшы 38 ачкоў, заняла 14-е месца і засталася ў экстра-класе.




Юрась Дзяшук і Антон Разумоўскi, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток