BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Беластоцкія дзікі” едуць на чацвёрты кубак Івуліна

Упершыню гэты аматарскі футбольны турнір прайшоў у 2022 годзе на знак салідарнасці з палітвязнем Аляксандрам Івуліным і іншымі заняволенымі. Цяпер жа ў спаборы прымуць удзел 28 камандаў, з розных гарадоў і краін. Пра гэта размаўляе з Госцем Рацыі, прадстаўніком Беластоцкага аматарскага футбольнага клуба Алесем Ляўчуком, наша карэспандэнтка Яна Запольская.

Алесь Ляўчук дэманструе форму, у якой каманда “Беластоцкія дзікі” выступіць на турніры ў Варшаве

РР: Клуб ужо маю сваю гісторыю, ужо перажыў зімовы сезон, цяпер летні сезон. Вы гралі ў залі, цяпер на вуліцы. Ужо ёсць нейкія поспехі. На чым вы стаіце зараз, што сёння ўяўляе сабой футбольны клуб “Беластоцкія дзікі”?

Алесь Ляўчук: Мы ўжо гуляем на вуліцы, і склаўся футбольны клуб, які будзе гуляць у турнірах. Вось мы ў суботу едзем на турнірны кубак Івуліна. І склалася такая вялікая футбольная супольнасць, адна з самых вялікіх у Беластоку. Прыходзяць розныя людзі, прыходзяць беларусы, украінцы, палякі, нядаўна нават егіпцяне з намі гулялі. І вось, гэта важна, супольнасць асобна, футбольны клуб асобна. І вось за футбольны клуб гуляюць людзі, якія не баяцца паказваць свой твар, не баяцца “свяціцца”. Але ў нас ёсць у супольнасці людзі, якія проста баяцца і думаюць, што калі яны пагуляюць за футбольны клуб, то будуць нейкія праблемы. Але я, напрыклад, так не думаю.

РР: Кожны футбольны клуб – гэта яшчэ і заўзятары, нейкія там кашулькі з напісам “Беластоцкія дзікі”. Вы ўжо маеце такія атрыбуты, думаеце пра іх? Як бачыце сваю далейшае развіццё?

Алесь Ляўчук: На турнір я планаваў адзін бюджэт, ён аказаўся ў тры разы меншы. Але я хачу сказаць вялікі дзякуй Яну Абадоўскаму з беластоцкай беларускай дыяспары. Ён нам даволі значна дапамог, і дапамагалі іншыя людзі. Мы маем новую форму, я яе сёння пакажу, але там не будзе ніякіх напісаў, проста прыгожыя сінія футболкі.

РР: Але форма свая будзе?

Алесь Ляўчук:  Абавязкова будзе свая форма. Ёсць класная каманда, яе складаюць беларусы і ўкраінцы. Мы планавалі, што на турніры за нас яшчэ будуць гуляць два палякі, але, на жаль, не атрымалася, і таму мы ўступаем у турнір беларуска-ўкраінскай такой добрай сяброўскай камандай.

РР: Я так разумею, што каманда – гэта такі зменны склад, і падчас нашых ранейшых сустрэч вы калісьці казалі, што нават не супраць, каб там гралі дзяўчаты, жанчыны. Ці знайшліся ахвотніцы?

Алесь Ляўчук: Зараз у нас проста стаіць задача выйсці з групы, таму, на жаль, мы зараз гуляем без дзяўчат. Мы хочам выйсці з групы і хочам паказваць нейкі вынік, і таму мы бяром такіх моцных гульцоў. Самае цікавае, што пяць з іх на мінулых турнірах выступалі за маю былую каманду “Белсат”. “Белсат” будзе зноў на гэтым турніры, але не ў такім складзе, які быў раней.

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя