Наталля Качмарэк
На сёлетнім чэмпянаце Еўропы, які днямі праходзіць у Рыме, беластоцкія атлеты паказалі свой лепшы клас і заваявалі адборныя прызы.
Бо залаты медаль і званне чэмпёна Еўропы – гэта не абы што!
Войцэх Навіцкі і Наталля Качмарак з клуба «Падляшшша Беласток» – гэта новыя чэмпёны Старога кантынента. Войцэх Навіцкі, беластачанін па нараджэнні, трэнерам якога зараз ёсць Яанна Фёдараў, былая спартоўка па кіданні молата, сярод еўрапейцаў, найлепшы ў сваёй канкурэнцыі па кіданні молата.
Што праўда не быў гэта рэкорд свету, Еўропы, ці нават Польшчы, але залаты медаль заваяваў.
У сваю чаргу Наталля Качмарак, беластачанка па выбары, таксама чэмпёнка Еўропы у бегу на 400 метраў! Лёгкаатлетка “Падляшша Беласток” абагнала ў Рыме канкурэнтак, палепшыла рэкорд Польшчы, які ўстанавіла славутая Ірэна Шэвінская (Кірхэрштайн) ажно 48 гадоў таму (!), і абагнала час, ніжэй за 49 секундаў на дыстанцыі 400 метраў.
Два залатыя медалі для Польшчы заваявалі людзі звязаныя з Беластокам. І гэта не адзіныя беластоцкія спартоўцы, якія змагаюцца ў Рыме. Затое адзіныя, якія заваявала польская лёгкая атлетыка.
Знакамітыя Эва Свабода на 100 метраў ды Аніта Владарчык у кіданні молатам сталі віцэ-чэмпёнкамі Еўропы. Таксама добры паказчык, асабліва перад Алімпійскімі гульнямі ў Парыжы.
Карацей.
Беластачане заваявалі два залатыя медалі на чэмпянаце Еўропы ў Рыме.
Столькі, колькі заваявалі спартоўцы Вялікабрытаніі ці Бельгіі (як дагэтуль па два золаты), але больш чым Грэцыі і Украіны ( пакуль па адным залатым медалі), Ну і больш чым Нямеччыны (пакуль без золата).
І, спадзяемся, гэта не апошняе слова лёгкаатлетаў з Падляшскага ваяводства на сёлетнім чэмпянаце ў сталіцы Італіі – Рыме. Чэмпіянат яшчэ працягваецца. На стадыёне, які быў пабудавны ў 1937 годзе.
Юрка Ляшчынскі, Беларускае Радыё