У Берасці стартуе чарговы, 16-ы розыгрыш Кубка Белгазпрамбанка, у якім прымуць удзел гандбольныя каманды з Беларусі і Расеі.

У стартавым паядынку на пляцоўцы берасцейскага спорткомплексу “Вікторыя” другая зборная Беларусі сустрэнецца з “Зенітам” з Санкт-Пецярбурга. У другім матчы дзейны пераможца “Мяшкоў Брэст” згуляе з чэмпіёнам Расеі маскоўскім ЦСКА.
Пачэціна пагадзіўся ўзначаліць зборную ЗША
Аргенцінец Маўрысіа Пачэціна пагадзіўся стаць наступным галоўным трэнерам зборнай ЗША, паведамляе The Athletic. 52-гадовы спецыяліст упершыню ў кар’еры ўзначаліць нацыянальную каманду, раней ён трэніраваў толькі клубы: «Чэлсі», «ПСЖ», «Тотэнхэм», «Саўтгэмптан» і «Эспаньёл». Раней зборную ЗША ўзначальваў Грэг Берхалтар, ён быў звольнены пасля нявыхаду каманды з групы на Кубку Амерыкі-2024. Раней паведамлялася, што на пасаду коуча зборнай ЗША таксама прэтэндавалі Юрген Клоп, Гарэт Саўтгейт, Патрык Віейра і Пелегрына Матараца. Магчыма, Пачэціна абралі з-за таго, што спартовы дырэктар U.S. Soccer Мэт Крокер перасякаўся з Маўрысіа ў «Саўтгемптане» – ён трэніраваў моладзевую каманду, калі аргенцінец узначальваў першую. ЗША, Канада і Мексіка, нагадаем, будуць прымаць ЧС-2026.
Хакеісты “Брэста” дэбютуюць у Еўра-Азіяцкім Кубку Дружбы
Хакейны клуб “Брэст” пачынае выступы ў розыгрышы Еўра-Азіяцкага Кубка Дружбы па хакеі. Турнір складаецца з кваліфікацыйнага этапа і суперфіналу, на турніры выступяць шэсць каманд з чатырох краін. Першы раунд розыгрышу прымае сталіца Узбекістана Ташкент. Беларускую экстралігу на гэтым этапе прадставіць “Брэст”, які стаў удзельнікам Кубка дзякуючы заваяванню срэбраных медалёў чэмпіянату Беларусі мінулага сезона. Кампанію берасцейцам у групе складуць ташкенцкі “Хумо”, срэбраны прызёр Усерасейскай хакейнай лігі АКМ з Тулы, а таксама чэмпіён Казахстана “Арлан”. Першым супернікам “зуброў” на міжнароднай арэне стане гаспадар лёду “Хума”.
Першынства Беларусі па стральбе з лука праходзіць у Гародні
Першынства Беларусі па стральбе з лука з 12 па 16 жніўня праходзіць на футбольным манежы “Гарадзенскага абласнога комплекснага цэнтра алімпійскага рэзерву”. У спаборніцтвах бяруць удзел 115 спартоўцаў у наступных катэгорыях: юніёры, юніёркі, юнакі, дзяўчаты. Апошні раз такія спаборніцтвы праходзілі тут у 2013 годзе.
Беларускае Радыё Рацыя






