BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Падтрымаем беларускага шахматыста Уладзіслава Кавалёва для удзелу ў Чэмпіянаце Еўропы!

Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці заклікае падтрымаць беларускага гросмайстра Уладзіслава Кавалёва, які зараз рыхтуецца да індывідуальнага Чэмпіянату Еўропы па шахматах 2024 года ў Чарнагорыі.

Кажа выканаўчы дырэктар Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці (BSSF) Аляксандр Апейкін, які трэці год запар ініцыюе такуе падтрымку:

Можа некалькі разоў ладзілі такія зборы для Уладзіслава. Раней у нас былі магчымасці, і мы падтрымлівалі непасрэдна ад фонду, потым ужо ладзілі публічныя зборы. Бо даволі важнае пытанне – Уладзіслаў, ён адзін з нямногіх свабодных, вольных спартоўцаў, якія яшчэ выступаюць на высокім узроўні. З той пратэснай хвалі 2020 году толькі некалькі атлетаў засталіся і захавалі магчымасць выступаць на буйных міжнародных турнірах. Раней усе выдаткі Уладзіслава пакрывала Федэрацыя, але цяпер Уладзіслаў заняў прынцыповую прадэмакратычную пазіцыю.

Сабраныя сродкі ў суме 2000$ пойдуць на аплату праезду, 10-дзённага пражывання, харчавання і турнірных збораў для ўдзелу ў Чэмпіянаце Еўропы, які будзе працягвацца з 7 па 20 лістапада ў Чарнагорыі. Зрабіць данат можна праз спецыяльна створаныя старонкі ў фэйсбуку ці ў інстаграме.

Зборы:

1. Праз Facebook: https://www.facebook.com/donate/1051114396184058/

2. Праз Instagram: https://www.instagram.com/p/DAbYpENs-Pk/?igsh=cmRiYTBlbm5sZm5n

Калі вы не бачыце кнопку “Ахвяраваць” на старонцы збора, уключыце VPN з геалакацыяй ЗША, Канада ці зоны валюты еўра.

Беларускае Радыё Рацыя