Беларускі плывец Ігар Бокі заваяваў дваццатае золата ў кар’еры на Паралімпійскіх гульнях. У пяты дзень спаборніцтваў парыжскай Параалімпіяды Бокі браў удзел на дыстанцыі 50 метраў вольным стылем у класе S13. Вырашальны заплыў беларус скончыў з першым з часам 23,65 секунды. Срэбра і бронзу заваявалі плыўцы з Украіны, а яшчэ адзін прадстаўнік нашай каманды Дзмітрый Салей фінішаваў восьмым. Гэта ўзнагарода вышэйшай пробы на Гульнях стала для Бокага 20-й у кар’еры і чацвёртай у сталіцы Францыі.
Герасімаў прайграў у 1/16 фіналу тэніснага турніру ў Шанхаі
Беларускі тэнісіст 257-ы нумар сусветнага рэйтынгу Ягор Герасімаў прайграў на старце турніру серыі ATP Challenger Tour у кітайскім Шанхаі з прызавым фондам 133 200 даляраў. У паядынку 1/16 фіналу беларус прайграў кітайскаму тэнісісту 149-му у сусветным рэйтынгу Чак Лам Вонгу – 6:7 (4:7), 1:6. Сустрэча працягвалася 1 гадзіну 40 хвілін.
Зборная Беларусі прыбыла ў Венгрыю на матч Лігі нацый
Нацыянальная зборная Беларусі паспяхова дабралася да Венгрыі, дзе правядзе дэбютны паядынак у рамках Лігі нацый супраць каманды Балгарыі. Пра гэта паведамляе прэс – служба АБФФ. Раніцай каманда аўтобусам прайшла па маршруце Менск — Вільня, а затым прыбыла ў аэрапорт Хевіз-Балатон (Венгрыя). Як паведамляе «Прессбол», зборная Беларусі каля шасці гадзінаў праходзіла мяжу з Літвой. Увечары каманда Карласа Алоса правядзе трэніроўку. У Венгрыі падначаленыя Карласа Алоса згуляюць з Балгарыяй. Сустрэча пройдзе 5 верасня.
Да дзяржынскага “Арсенала” далучыўся бразільскі хаўбек
Бразільскі паўабаронца Фрэдэрыка Тэйшэйра (Фрэд) папоўніў шэрагі дзяржынскага “Арсенала”. Аб гэтым інфармуе клубная прэс-служба. Раней 25-гадовы гулец выступаў на радзіме за “Атлетыка Манзон”, а таксама іспанскую “Марылію” з пятага дывізіёна. У мінулым сезоне Фрэд прыняў удзел у 23 матчах за “Марылію” і вызначыўся чатырма галамі.
Данііл Боўраш папоўніў шэрагі “Дынама-Маладзечна”
Беларускі форвард Данііл Боураш падпісаў кантракт з «Дынама-Маладзечна», паведамляе клубная прэс-служба. 20-гадовы нападнік правядзе сезон у Беларусі. Раней выхаванец менскага “Дынама” тры апошнія сезоны правёў у клубе “Руэн-Наранда” ў QMJHL. Адзначым, што ў мінулым сезоне хакеіст адыграў 75 матчаў і набраў 67 (27+40) балаў.
Беларускае Радыё Рацыя