BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Бразільскія каманды ідуць без паразаў на клубным чэмпіянаце свету

Учора двума матчамі распачался праграма 13 тура ў Вышэйшай лізе беларускага футбольнага чэмпіяната. «Смаргонь» на сваім полі саступіла з рагромным лікам 0:4 «Іслачы». А ў Мазыры ў матчы тура «Славія» і барысаўскі БАТЭ згулялі ўнічыю 1:1. Пры гэтым кожная з камандаў не рэалізавала па адным 11-метровым удары ў браму суперніка.

У ЗША працягваецца групавы этап клубнага Чэмпіяната свету. Учорашні дзень прынёс наступныя вынікі. Гішпанскі «Атлетыка Мадрыд» перамог амерыканскі «Сіэтл Саўндэрс» з лікам 3:1. Бразільскі «Батафога» перамог 1:0 французскі ПСЖ. Іх суайчыннікі з «Фламенга» перайгралі 3:1 ангельскі «Чэлсі». Зазначым, што бразільскія клубы пакуль не прайграюць на турніры. А партугальская «Бенфіка» разграміла аматарскую каманду з Новай Зеландыі «Оклэнд Сіці» з лікам 6:0.

У Румыніі прайшлі заключныя матчы групавога этапу юнацкага чэмпіяната Еўропы па футболе для гульцоў узростам 19 гадоў і маладзей. Нідэрлянды перайгралі Англію 4:2. А Германія Нарвегію з лікам 2:1. І такім чынам паўфінальныя пары гэтага турніра выглядаюць наступным чынам: дзеючы чэмпіён – зборная Гішпаніі згуляе з Германіяй, а гаспадары чэмпіяната – зборная Румыніі з Нідэрляндамі.

Стала вядома, дзе пройдуць і калі стартуюць матчы «Нёмана» з армянскім «Урарту» ў 1-м раўндзе адбору Лігі канферэнцый. Першая гульня адбудзецца на стадыёне «Бананц» у Ерэване 10 ліпеня. Пачатак – у 18.30.
Супрацьстаянне ў адказ пройдзе ў венгерскім Дзьёры на стадыёне «Дзьірмат» 17 ліпеня. Сустрэча стартуе ў 20:00.

Сталі вядомы час і месца правядзення першага кваліфікацыйнага раўнда Лігі чэмпіёнаў паміж менскім «Дынама» і балгарскім «Лудагорцам».
Першая гульня пройдзе на дамашняй арэне чэмпіёна Балгарыі ў Разградзе ў сераду, 9 ліпеня. Пачатак – у 20:30.
16 ліпеня ў 20.45 беларуская каманда прыме «Лудагорац» на нейтральным полі стадыёна ў венгерскім Мезекевешдзе пры пустых трыбунах.
Год таму «Лудагорац» прайшоў «Дынама» ў другім адборавым раўндзе. Пасля дамашняй перамогі з лікам 2:0 балгаркі клуб саступіў беларусам 0:1 у гульні ў адказ.

У Германіі ідзе да завяршэння Адкрыты чэмпіянат Берліна па тэнісе WTA 500, з прызавым фондам у 925 661 еўра. У чвэрцьфінале беларуская тэнісістка, першая ракетка свету, Арына Сабаленка абыграла 11 ракетку Алену Рыбакіну з Казахстана з лікам 2:1 (7:6, 3:6, 7:6).
Сабаленка выйграла тай-брэйк вырашальнага сэта, саступаючы па яго ходзе 2:6, завяршыўшы матч шасцю запар пераможнымі розыгрышамі і адыграўшы чатыры запар матч-бола. Такім чынам, Сабаленка ўпершыню ў кар’еры выйшла ў паўфінал турніру ў Берліне. Там яна будзе змагацца са 164-й ракеткай сусетнага рэйтынгу чэшкай Маркетай Вондравушавай. Па асабістых сустрэчах Сабаленка вядзе ў Вондравушавай з лікам 4-3.

Чэмпіянат Еўропы па міні-футболе 2026 года можа прайсці ў Славакіі.
Славацкая федэрацыя футбола паведаміла пра тое, што падала дакументы на права правесці турнір. УЕФА павінен прыняць канчатковае рашэнне не пазней за 3 ліпеня. На гэтую дату запланавана лёсаванне стыкавых матчаў. Раней Літва і Латвія адмовіліся прымаць зборную Беларусі на сваёй тэрыторыі. Раней паведамлялася, што на правядзенне турніра прэтэндуюць Францыя і Казахстан.
Чэмпіянат Еўропы пройдзе з 20 студзеня да 7 лютага 2026 года.

Упершыню з 2016 года ў фінальнай серыі НБА адбудзецца вырашальны сёмы матч.
У ноч на 20 чэрвеня адбыўся шосты матч фіналу НБА, у якім «Аклахома» прайграла «Індыяне» – 91:108.
«Пэйсэрс» параўнялі лік у серыі і перавялі яе ў вырашальны сёмы матч. Гэта адбылося ўпершыню з 2016 года – тады «Кліўленд» адолеў «Голдэн Стэйт» у сямі матчах, адыграўшыся з 1:3.
Дзевяць гадоў без сёмых матчаў – другая самая доўгая паўза ў гісторыі фіналаў НБА, рэкорд – 11 гадоў з 1994 па 2005 год. Акрамя таго, гэта 20-ы сёмы матч у гісторыі фіналаў НБА.
Гульня адбудзецца ў ноч на панядзелак, 23 чэрвеня а 02.00.

Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя