Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці (BSSF) распачаў пастаянны збор сродкаў на падтрымку юрыдычнай працы, у тым ліку для абароны беларускіх дзяцей-спартоўцаў, якія сутыкаюцца з дыскрымінацыяй і абмежаваннямі ў міжнародным спорце.

Кіраўнік фонду Аляксандр Апейкін адзначыў, што за больш як пяць гадоў дзейнасці арганізацыя аказала дапамогу ўжо больш як 300 прадстаўнікам беларускай спартыўнай супольнасці:
-З апошніх прыкладаў, што тычыцца дзяцей, ёсць пастанова Інстытута спорту Польшчы, што толькі грамадзяне Польшчы могуць браць удзел у нацыянальных спаборніцтвах. І даволі складаны быў кейс, калі да нас звярнуліся бацькі. Прыйшлося звяртацца ў Інстытут спорта, у выніку было вырашана станоўча. Там, дзе ёсць нейкі дыскрымінацыйны кейс, натуральна, бацькі звяртаюцца.
Па словах Апейкіна, новая кампанія прадугледжвае збор 10 тысяч еўра на 2026 год працы фонду. Гэтыя сродкі плануецца накіраваць на аплату працы юрыдычнай каманды, пакрыццё выдаткаў на адвакатаў, дапамогу ў аплаце штрафаў і прадстаўніцтва інтарэсаў беларускіх спартоўцаў у міжнародных спартыўных структурах.
Падтрымаць юрыдычную працу Беларускага фонда спартыўнай салідарнасці – BSSF
Цалкам гутарка:
Беларускае Радыё Рацыя






