BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Цапянкоў – найлепшы гулец жніўня па версіі АБФФ

АБФФ прызнала паўабаронцу “Слуцка” Мікіту Цапянкова найлепшым гульцом жніўня. У чатырох матчах ён вызначыўся двума галамі і аддаў чатыры галявыя перадачы. А яго пераможны мяч ля вароты «Тарпеда-БелАЗ» (1:0) у 17-м туры ЧБ таксама прызналі найлепшым голам жніўня.
Пасля 22 тураў яго клуб займае сёмае месца ў турнірнай табліцы, маючы ў актыве 31 бал.

Абаронца «Нёмана» Карповіч правёў 200 матчаў у вышэйшай лізе

У матчы супраць «Нафтана» (0:0), які адбыўся ў рамках перанесенага 16-га тура вышэйшай лігі, абаронца «Нёмана» Сяргей Карповіч згуляў свой 200-ы матч за «жоўта-зялёных».У гэтым сезоне 30-гадовы Карповіч правёў 22 гульні за «Нёман», у якіх забіў адзін мяч і зрабіў чатыры галявыя перадачы.Карповіч таксама выступаў за мінскае «Дынама», «Нафтан», «Мінск», «Гарадзею», «Тарпеда-БелАЗ» і «Іслач». У складзе зборнай Беларусі ён прыняў удзел у 13 матчах.

Хакеісты менскага “Дынама” згуляюць з “Куньлунем” на выездзе

Хакеісты мінскага “Дынама” сёння правядуць гасцявы матч у рамках рэгулярнага чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі. Падапечныя Дзмітрыя Квартальнава згуляюць у Мыцішчах, дзе які год базуецца кітайскі клуб “Куньлунь Рэд Стар”. Сезон КХЛ “цмокі” пачалі з дзвюх перамог, але затым пацярпелі пяць паражэнняў у шасці матчах і зараз з шасцю ачкамі займаюць перадапошняе 10-е месца на Захадзе. У актыве мінскага “Дынама” чатыры вікторыі і дзве няўдачы, восем набраных балаў адпавядаюць шостай пазіцыі ў канферэнцыі.

На заключны гасцявы паядынак верасня ў складзе сталічнага клуба адправіліся 25 хакеістаў – тры галкіперы, восем гульцоў абароны і чатырнаццаць форвардаў. У мінулым сезоне “Дынама” і “Куньлунь” гулялі паміж сабой шэсць разоў, кожная з каманд святкавала па тры перамогі.

Тайландка Савангкаеў стала саперніцай Сабаленкі на турніры WTA-1000 у Пекіне

Тайландская тэнісістка Мананчая Савангкаеў стала саперніцай беларускі Арыны Сабаленкі ў другім раундзе турніру WTA-1000 у Пекіне з прызавым фондам $8,9 млн.
У паядынку 1/64 фіналу тайландка абыграла казахстанскую тэнісістку Зарыну Дыяс – 6:2, 6:3. Другая ракетка планеты беларуска Арына Сабаленка на гэтых спаборніцтвах пасеяна пад першым нумарам і стартуе з 1/32 фіналу. Спаборніцтвы ў кітайскай сталіцы завершацца 6 кастрычніка. Год таму іх пераможцай стала лідэр сусветнага рэйтынгу полька Іга Свёнтэк, якая на гэты раз вырашыла не выступаць у Пекіне.

Беларускае Радыё Рацыя