BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Хакеісты “Брэста”, “Шахцёра” і “Гомеля” здабылі гасцявыя перамогі ў матчах экстралігі

Паядынкамі ў Наваполацку, Лідзе і Менску працягнуўся рэгулярны чэмпіянат беларускай хакейнай экстралігі.

У Наваполацку хакеісты “Хіміка” прайгралі “Брэсту” 1:2. E серыі пасляматчавых кідкоў дакладней апынуліся “зубры”, якія выйгралі шосты матч з апошніх сямі. Паралельна на захадзе краіны “Ліда” прымала салігорскі “Шахцёр”. За чатыры хвіліны да фінальнай сірэны перамогу “гарнякам” з лікам 2:1 прынёс Ігар Рудзянкоў. Дзякуючы гэтаму поспеху “Шахцёр” на адно ачко абышоў “Ліду” ў турнірнай табліцы і цяпер дзявяты. Дубль Насера Субхі дапамог “Гомелю” ў гасцях абыграць “Юнацтва” з лікам 4:3. Таксама дзейны чэмпіён Беларусі “Металург” перамог аднаго з аўтсайдэраў сезона “Магілёў” 6:3.

Шаранговіч правёў дзясяты матч у бягучым чэмпіянаце НХЛ

У матчы рэгулярнага чэмпіянату НХЛ “Ванкувер” на сваім лёдзе перамог “Калгары” — 3:1. У складзе гасцей беларускі нападнік Ягор Шаранговіч дзейнічаў на правым флангу першага звяна. Яго партнёрамі былі Назем Кадры і Конар Зары. Шаранговіч правёў на лёдзе 16 хвілін 58 секунд, нанёс 2 кідкі, дапусціў 1 страту і зарабіў паказчык карыснасці 0.

Спартоўцы “Сталіцы” выйшлі ў 1/8 фіналу Кубка Беларусі па міні-футболе

Чарговым удзельнікам 1/8 фіналу 35-га розыгрышу Кубка Беларусі стала “Сталіца”. У гасцявым паядынку 1/16 фіналу дзейныя чэмпіёны краіны ўпэўнена перайгралі гомельскі МСУ-4 з лікам 6:1. Раней у 1/8 фіналу выйшлі сталічныя клубы “Дынама-БНТУ”, “Дарожнік”, “Мінск”, “Ахова-Дынама”, “ЧэхАрда”, лідскі “Буцік-Аўта”, аршанскія “Вітэн” і “Электрасеткі”, “УУС-Дынама” з Гародні, “БелІнвест-Ураджай” з Менскага раёна, “Барысаў-900”, светлагорскі ЦКК, берасцейскі “Меркурый-ДМК” і гомельскі БЧ. У апошнім матчы 1/16 фіналу пінская “Школа футзала” прыме на сваёй пляцоўцы фіналіста мінулага кубкавага турніру гомельскі ВРЗ.

Баскетбалісты “Барысфена” дагналі “Гродна-93” у чэмпіянаце Беларусі

Баскетбалісты магілёўскага “Барысфена” адолелі “Гродна-93” у гасцявым паядынку чэмпіянату Беларусі. Сустрэча двух фаварытаў атрымалася на рэдкасць напружанай, і толькі ў самым канцы госці вырвалі перамогу – 71:70. Пасля дзесяці праведзеных сустрэч у “Гродна-93” і “Барысфена” па 17 ачкоў. У другім матчы дзеючыя чэмпіёны краіны баскетбалісты “МІНСКА” перайгралі на сваёй пляцоўцы віцебскі “Рубон” – 72:45.

Сінэр у двух сэтах перамог Фрыца на выніковым турніры АТП

У чарговым матчы Выніковага турніру АТП Янік Сінэр у двух сэтах перамог Тэйлара Фрыца – 6:4, 6:4 Працягласць матчу – 1 гадзіна 41 хвіліна. Яніку Сінэру для выхаду ў паўфінал дастаткова будзе выйграць у заключным туры адзін сэт у Данііла Мядзведзева, які напярэдадні здабыў першую перамогу на выніковым турніры АТР над аўстралійцам Алексам Дэ Мінаўрам  – 6:2, 6:4.

Беларускае Радыё Рацыя