
Хакеісты менскага “Дынама” прайгралі ў Маскве ЦСКА — 1:2. Дынамаўцы першыя адкрылі лік – канадскі нападнік Танэр Фрыц закінуў дэбютную шайбу. Але мінімальную перавагу не ўтрымалі. Матч быў важны, паколькі менчукі займаюць у Заходняй канферэнцыі 8-е месца, а на 7-м быў ЦСКА. Адставанне складала 6 ачкоў і была магчымасць яго скараціць. 26 студзеня “Дынама” згуляе ў гасцях з “Лакаматывам”.
Менскі СКА паразай завяршыў першы этап SEHA-лігі
Гандбалісты менскага СКА няўдала завяршылі групавы этап чэмпіянату SEHA-лігі. На паркеце спарткомплексу “Уручча” менчане прайгралі лідарам квінтэта B “Чэхаўскім мядзведзям” 35:43. Для расейскага клуба гэта сёмая перамога ў сямі згуляных матчах. Напярэдадні гандбалісты “Машэкі” прайгралі ў Магілёве стаўрапольскаму “Віктару” – 25:30.
Гандбалісты Германіі прабіліся ў паўфінал чэмпіянату Еўропы
Гандбалісты зборнай Германіі сталі апошнімі паўфіналістамі чэмпіянату Еўропы. У заключным паядынку другога групавога этапу гаспадары кантынентальнага першынства саступілі харватам з лікам 24:30, але захавалі за сабой другое месца ў групе 1. Яе лідары французы перайгралі венграў – 35:32, а ісландцы былі мацней за аўстрыйцаў – 26:24.
“Гомель”, “Металург” і “Ліда” перамаглі ў матчах экстралігі
Трыма матчамі працягнуўся рэгулярны чэмпіянат беларускай хакейнай экстралігі. Цэнтральным паядынкам вечара стаў рэматч фіналу паміж “Металургам” і “Нёманам”. У авертайме “сталёвыя ваўкі” вырвалі перамогу 4:3, аўтарам пераможнага гола стаў Аляксандр Падкарытаў. Тым самым “Металург” вярнуў сабе шосты радок у экстралізе, “Нёман” па-ранейшаму ідзе чацвёртым. Паралельна ў Гомелі мясцовы клуб упэўнена разабраўся з “Брэстам” – 4:0. “Ліда” на чужым лёдзе абыграла “Магілёў” – 2:1.
У баскетбалістаў “Менска” 24-е параза запар
У баскетбалістаў “Мінска” 24-е параза запар у першынстве Адзінай лігі ВТБ. У сераду ў Краснадары яны разгрома прайгралі аднаму з лідараў — “Лакаматыву-Кубані” — 59:95. У гэтым сезоне ў “Мінска” няма перамог. Засталіся яшчэ два матчы. 29 студзеня беларускі клуб прымае “Парму” з расійскага горада Пермь.
Два браты выбілі “Барселону” з Кубка Іспаніі
Каталонская “Барселона” вылецела з Кубка Іспаніі, саступіўшы ў дадатковы час “Атлетыку” з Більбаа. Матч 1/4 фіналу прайшоў на стадыёне “Сан-Мамэс” у Більбаа і скончыўся перамогай гаспадароў у авертайме з лікам 4:2. Перамогу гаспадарам прынёс Іньякі Уільямс, які вызначыўся на 106-й хвіліне. Кропку ў матчы паставіў яго брат Ніка Уільямс на 120-й хвіліне.
Звераў апошнім прабіўся ў 1/2 фіналу Australian Open
Прадстаўнік Германіі Аляксандр Звераў апошнім прабіўся ў паўфінальную стадыю адкрытага чэмпіянату Аўстраліі па тэнісе. У апошнім чвэрцьфінальным паядынку Звераў, які займае 6-е месца ў рэйтынгу ATP, перайграў другую ракетку свету іспанца Карласа Алькараса – 6:1, 6:3, 6:7 (2:7), 6:4. У паўфінале Аляксандр Звераў сустрэнецца з трэцім нумарам сусветнага рэйтынгу расейцам Даніілам Мядзведзевым. У другім матчы дзесяціразовы пераможца Australian Open серб Новак Джокавіч згуляе з італьянскім тэнісістам Янікам Сінэрам.
Беларускае Радыё Рацыя






