BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Хакеісты “Металурга” выйгралі пяты матч у экстралізе

Матчы ў Магілёве, Жлобіне і Смаленску адкрылі праграму 29-га тура рэгулярнага чэмпіянату беларускай хакейнай экстралігі. “Дынама-Маладзечна”, якое ўзначальвае турнірную табліцу, гасцявала ў “Славуціча”, які на гэты момант не ўваходзіць у дзесятку найлепшых каманд сезона. Тым не менш смаляне не пакінулі лідару чэмпіянату і шанцу, закінуўшы чатыры шайбы 1:4. “Дынама-Маладзечна” прайграе пяты матч з апошніх сямі і можа пазбавіцца першага радка ў экстралізе. Дзеючы чэмпіён Беларусі “Металург” прымаў аўтсайдэра сезона “Авіятар” і перамаглі – 3:1. Дзякуючы пятай перамозе запар “сталёвыя ваўкі” падняліся ў топ-3 чэмпіяната. Паралельна “Ліда” ў гасцях з такім жа лікам абыграла “Магілёў”. Сёння ў чэмпіянаце Беларусі па хакеі адбудуцца чатыры гульні, цэнтральнай з якіх стане “беларускае класіка” ў Гародні паміж “Нёманам” і “Юнацтвам”.

Баскетбалісткі “Гарызонта” здабылі пятую перамогу запар

Баскетбалісткі “Гарызонта” святкавалі пятую перамогу запар у матчах жаночага чэмпіянату Беларусі. Віцэ-чэмпіёнкі краіны прымалі на сваёй пляцоўцы ўладальніка бронзы гарадзенскую “Алімпію” і выйгралі 69:58. У наступным матчы чэмпіёнкі Беларусі баскетбалісткі “МІНСКА” праэкзаменуюць сваю маладзёжную каманду. Турнірную табліцу ўзначальвае “Гарызонт” – 25 ачкоў, “МІНСК” адстае на тры балы, у актыве “Алімпіі” 20 ачкоў. Лідар мужчынскага першынства магілёўскі “Барысфен” упэўнена перайграў на выездзе аўтсайдэра турніру сталічны “Імпульс-БДУІР” – 90:73, а дзейныя чэмпіёны краіны баскетбалісты “МІНСКА” саступілі ў гасцях “Гродна-93” з мінімальнай розніцай 66:67.

Алыкулаў пакінуў “Нёман”

Кыргызстанскі вінгер “Нёмана” Гулжыгіт Алыкулаў пакінуў гарадзенскі клуб. Аб гэтым інфармуе прэс-служба клуба. У гэтым сезоне 24-гадовы гулец правёў за “Нёман” 29 матчаў, у якіх забіў 8 мячоў і стаў срэбраным прызёрам чэмпіянату Беларусі.

Ягелонія зрабіла сваю справу ў Кубку Польшчы

Беластоцкая «Ягелонія» перамагла ў гасцях «Алімпію» з Грудзёндз з лікам 3:1 і выйшла ў чвэрцьфінал Кубка Польшчы. Чэмпіёны Польшчы, прапусціўшы гол першымі, затым за дзевяць хвілін забілі тры галы аўтарства Нэне, Пулулу і Імаза, а ў другім тайме ўключылі эканомны рэжым і давялі справу да перамогі.

“Атлетыка” зрабіў камбэк у Кубку Іспаніі ў гульні супраць каманды 4 дывізіёна

У матчы 1/32 фіналу Кубка Іспаніі, у якім сустракаліся футбольны клуб “Касераньё”, які прадстаўляе чацвёрты дывізіён іспанскага футбола, і мадрыдскі “Атлетыка” быў зафіксаваны лік 3:1 на карысць “матраснікаў”, якім ўдалося адыгрыцца дзякуючы галам Ленгле, Перэса і Альварэса.

«Баварыя» згуляе ў адной групе з «Бенфікай»

У Маямі прайшло лёсаванне клубнага чэмпіянату свету па футболе. 32 клубы былі падзелены на 8 груп, з кожнай групы далей выйдуць па 2 найлепшыя каманды. Ад Еўропы на ім згуляюць ПСЖ, “Баварыя”, “Бенфіка”, “Чэлсі”, “Інтэр”, дортмундская “Барусія”, “Манчэстэр Сіці”, “Ювентус” і “Рэал”. Група А: “Палмейрас”, “Порту”, “Аль-Ахлі”, “Інтэр” Маямі Група B: “ПСЖ”, “Атлетыка”, “Батафога”, “Сіэтл” Група C: «Баварыя», «Окленд», «Бакі Хуніёрс», «Бенфіка» Група D: “Фламенга”, “Эсперанс”, “Чэлсі”, “Ляон” Група E: “Рывер Плейт”, “Урава Рэд Дайманддз”, “Мантэррэй”, “Інтэр” Група F: “Флуміненсе”, “Барусія” Д, “Ульсан”, “Мамэладзі Сандаунс” Група G: “Манчэстэр Сіці”, “Відад”, “Аль-Айн”, “Ювентус”, Гурт H: “Рэал”, “Аль-Хілаль”, “Пачука”, “Зальцбург” Клубны чэмпіянат свету-2025 пройдзе з 15 чэрвеня па 13 ліпеня 2025 года ў ЗША.

Беларускае Радыё Рацыя