У беларускай хакейнай экстралізе стартаваў другі круг рэгулярнага чэмпіянату. Цэнтральным матчам на старце другой паловы “рэгуляркі” стаў паядынак на “Чыжоўка-Арэне” паміж “Юнацтвам” і “Віцебскам”. У першым перыядзе каманды абмяняліся дакладнымі кідкамі, у астатнія сорак хвілін закідвалі толькі хакеісты віцебскай каманды – аднойчы ў другой трэці і яшчэ два разы ў фінальнай. У выніку 4:1, дубль за паўночнікаў аформіў Вячаслаў Іпатаў. “Юнацтва” прайграла другі матч запар і засталося на 2-м месцы ў турнірнай табліцы. У Наваполацку мясцовы “Хімік” сустракаўся з “Нёманам”. Гарадзенцы збудавалі адрыў у тры шайбы ўжо да экватара паядынку, але пасля ледзь не страцілі ўсю перавагу. Пераможны лік усё ж удалося захаваць – 4:3, па два ачкі за гасцей набралі Павел Баярчук, Уладзіслаў Куліеў і Вячаслаў Андрушчанка. Гэты поспех стаў для “Нёмана” дзявятым запар, гарадзенскі клуб наблізіўся да “Юнацтва” на адлегласць аднаго ачка. Адзінай гульнёй пятніцы, у якой для вызначэння пераможцы не хапіла асноўнага часу, стала сустрэча “Гомеля” і “Шахцёра”. Каманды так і не здолелі засмуціць адзін аднаго з гульні, а ў серыі булітаў два ачкі здабылі “гарнякі” – 1:0, якія выйгралі шосты матч з апошніх сямі. У яшчэ адным паядынку дня “Металург” на выездзе абыграў “Брэст” з лікам 2:1, аўтарам пераможнага гола ў жлабінчан стаў Уладзімір Караблёў.
На «Белшыну» і «Шахцёр» накладзеная забарона на ажыццяўленне трансфераў
У Доме футбола адбылося чарговае пасяджэнне Камітэта па статусе і пераходах футбалістаў АБФФ. Па выніках пасяджэння на «Белшыну» была накладзеная забарона на ажыццяўленне трансфераў у сувязі з запазычанасцю перад галкіперам Арцёмам Дзенісенкам. Таксама, Камітэт наклаў забарону на рэгістрацыю футбалістаў і для «Шахцёра» ў сувязі нявыплаты запазычанасці перад абаронцам Дзянісам Гружэўскім у поўным аб’ёме. У мінулым сезоне «Белшына» заняла чацвёртае месца ў турнірнай табліцы першай лігі, набраўшы 69 ачкоў. «Шахцёр» пасля 29 тураў набраў два ачкі і выбыў з ліку ўдзельнікаў вышэйшай лігі.
Брышцель стаў найлепшым бамбардзірам чэмпіянатаў Расеі ў гісторыі
Нападнік «Крышталя» Ігар Брышцель увайшоў у топ найлепшых бамбардзіраў чэмпіянатаў Расеі ў гісторыі. Беларус з 197 забітымі мячамі ўзначаліў спіс. На другім радку знаходзіцца Радрыга, на трэцяй – Дзмітрый Шышын.
Анцілеўскі адзначыўся асістам, але не дапамог “Хапаэлю” заваяваць ачкі
У матчы 11-га тура чэмпіянату Ізраіля “Хапаэль” Кір’ят-Шмона на сваім полі абыграў “Хапаэль” з Хайфы з лікам 2:1. Беларускі нападнік гасцей Дзмітрый Анцілеўскі правёў на полі 68 хвілін і вызначыўся галявой перадачай. “Хапаэль” з Хайфы займае 6-е месца з 14 ачкамі ў актыве.
Раналду аформіў 915-ы мяч у кар’еры
Нападнік “Аль-Насра” Крышціяну Раналду аформіў дубль у матчы супраць “Дамака” 2:0 у 12-м туры саудаўскай Пра-лігі. Такім чынам, 39-гадовы партугалец абнавіў уласны сусветны рэкорд, забіўшы 914-ы і 915-ы мячы на прафесійным узроўні. “Аль-Наср” займае 3-е месца ў чэмпіянаце Саудаўскай Аравіі.
Руд Ван Ністэлрой стаў трэнерам “Лестэра”
Англійскі «Лестэр Сіці» абвясціў аб прызначэнні нідэрландца Руда ван Ністэлроя галоўным трэнерам каманды. 48-гадовы спецыяліст падпісаў кантракт з “лісамі” да чэрвеня 2027 года. Раней ван Ністэлрой працаваў у нідэрландскім ПСВ і англійскім «Манчэстэр Юнайтэд». Цяпер «Лестэр» займае 16-е месца ў табліцы англійскай прэм’ер-Лігі, набраўшы 10 ачкоў у 12 матчах.
Беларускае Радыё Рацыя