BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Хакеісты “Шахцёра” спынілі пераможную серыю “Юнацтва” з 14 матчаў

Завершаны рэгулярны чэмпіянат беларускай хакейнай экстралігі. У Салігорску, Берасці і Наваполацку прайшлі заключныя матчы. У цэнтральным паядынку 55-га тура пераможца «рэгуляркі» «Шахцёр» абыграў сталічнае «Юнацтва» з лікам 3:1, дубль за «гарнякоў» аформіў Уладзіслаў Куліеў. Салігарчане, якія зарабілі першы пасеў у розыгрышы, набралі за чэмпіянат 88 ачкоў, на два балы апярэдзіўшы «Віцебск», які фінішаваў другім. Хакеісты «Юнацтва» перапынілі сваю 14-матчавую пераможную серыю, дзякуючы якой сталічны клуб раней гарантаваў сабе трэцюю пазіцыю ў табліцы. Таксама ў апошні гульнявы дзень чэмпіянату «Брэст» ледзь не ўпусціў лідарства ў чатыры шайбы, але ўсё-такі даціснуў «Лакаматыў» 4:3, а «Хімік» нанёс буйную паразу «Дынама-Маладзечна» 5:1. Першы раўнд плей-оф чэмпіянату Беларусі па хакеі стартуе 9 сакавіка.

Шаранговіч стаў аўтарам пераможнай шайбы ў матчы НХЛ

Беларускія хакеісты Ягор Шаранговіч і Аляксей Протас правялі чарговыя матчы ў сезоне Нацыянальнай хакейнай лігі. Клуб Шаранговіча «Калгары» прымаў «Лос-Анджэлес». Пасля заканчэння сарака хвілін сустрэчы на табло гарэлі лічбы 2:2, але ў сярэдзіне трэцяга перыяду беларус вывеў сваю каманду наперад – гэтая шайба стала ў выніку пераможнай. Незадоўга да фінальнай сірэны «агеньчыкі» закінулі ў пустую брамку, усталяваўшы канчатковы лік – 4:2. Ягор правёў на лёдзе 15 з паловай хвілін, нанёс 2 кідкі, скончыў матч з паказчыкам карыснасці «+1» і быў прызнаны трэцяй зоркай паядынку. Шаранговіч перапыніў серыю з 11 гульняў без галоў, усяго ў 59 матчах сезона ў яго 39 (21+18) ачкоў. Крыху раней «Вашынгтон», за які выступае яшчэ адзін беларускі форвард Аляксей Протас, быў у гасцях разгромлены «Дэтройтам» з лікам 8:3. Беларускі форвард гасцей Аляксей Протас правёў на пляцоўцы 20 хвілін 17 секунд і завяршыў сустрэчу з паказчыкам карыснасці «-1».

Івашка прайграў у 1/16 фіналу тэніснага турніру ў Іспаніі

Беларускі тэнісіст Ілья Івашка няўдала згуляў на турніры Tenerife Challenger 3 у Іспаніі з прызавым фондам 74 800 еўра. У 1/16 фіналу беларус, які займае 186-е месца ў сусветным рэйтынгу, прайграў у дзвюх партыях датчаніну Аўгусту Хольмгрэну, у якога 292-я пазіцыя ў рэйтынгу АТР, – 3:6, 5:7. Сустрэча працягвалася 1 гадзіну 23 хвіліны.

5 мячоў Холанда дапамаглі «Манчэстэр Сіці» разграміць «Лутон»

Адбыліся тры матчы 1/8 фіналу Кубка Англіі. Эрвін Холанд забіў у браму «Лутон Сіці» пяць мячоў і паспрыяў разгромнай перамозе «Манчэстэр Сіці». «Лестэр» дзякуючы голу ў дадатковы час выбіў з барацьбы «Борнмут» 1:0, а «Ньюкасл» у серыі пенальці быў дакладней за «Блэкбэрн». Асноўны час скончыўся ўнічыю 1:1, а серыі пенальці 4:3.

Беларускае Радыё Рацыя