BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Харваты, македонцы і чарнагорцы перамаглі на фінішы папярэдняга этапа Чэмпіяната Еўропы

Фота: pxhere.com

Зборныя Харватыі, Паўночнай Македоніі і Чарнагорыі святкавалі перамогі ў заключных матчах папярэдняга этапа мужчынскага чэмпіянату Еўропы па гандболе ў Нямеччыне. Паўночная Македонія абыграла Швейцарыю – 29:27. Харватыя была мацней за Румынію – 31:25, а Сербія саступіла Чарнагорыі – 29:30.

Ягор Пархоменка застаецца ў “Нёмане”

Як паведамляе клубная прэс-служба, абаронца Ягор Пархоменка працягне выступаць за гарадзенскі “Нёман” у новым сезоне. 21-гадовы футбаліст заключыў з клубам кантракт на 1 год. У мінулым чэмпіянаце Пархоменка згуляў за «Нёман» 26 матчаў. Таксама абаронца прыцягваўся ў нацыянальную зборную Беларусі.

Аляксандр Гутар можа працягнуць кар’еру ў “Славіі”

Галкіпер Аляксандр Гутар, які растаўся з БАТЭ, знаходзіцца ў сферы інтарэсаў мазырскай “Славіі”. Мінулы сезон каманда Івана Біёнчыка завяршыла на 7-м месцы. За тры месяцы ў БАТЭ Гутар правёў адзін матч – у 1/8 фіналу Кубка Беларусі супраць другадывізіённага «Астраўца».

Макс Эбонг запрошаны на збор з “Астаной”

Найлепшы футбаліст Беларусі 2023 года Макс Эбонг можа працягнуць выступы за «Астану». Па дадзеных goal.kz, паўабаронца атрымаў запрашэнне ад трэнерскага штаба клуба адправіцца з імі на замежны збор. Раней паведамлялася, што Эбонг пакінуў “Астану” пасля завяршэння кантракта.

Хет-трык Энаса прынёс менскаму “Дынама” упэўненую перамогу над “Куньлунем”

Хакеісты менскага “Дынама” святкавалі трэцюю перамогу ў бягучай серыі гульняў на хатнім лёдзе ў рэгулярным чэмпіянаце Кантынентальнай хакейнай лігі. Чацвёртым па ходу хатняй серыі супернікам падначаленых Дзмітрыя Квартальнага стаў адзін з пераследнікаў “зуброў” у гонцы за плэй-оф – “Куньлунь Рэд Стар”. Дзякуючы дублю Сэма Энаса зубры перамаглі – 5:1. Гэта перамога стала чацвёртай у шасці студзеньскіх матчах “зуброў”. Дзякуючы гэтаму поспеху “дынамаўцы” скарацілі адставанне ад ЦСКА, які ідзе на сёмым месцы Захаду да пяці ачкоў.

Ягор Шаранговіч у топ 100 форвардаў НХЛ

НХЛ апублікавала спіс топ-100 найлепшых нападнікаў лігі па стане на 16 студзеня. 95-е месца займае беларускі форвард “Калгары” Ягор Шаранговіч. У ліку сотні лепшых — два яго аднаклубнікі: Блэйк Коўлман знаходзіцца на 67-м радку, а Назем Кадры — на 80-м. Узначальвае рэйтынг нападнік «Эдмантана» Конар Макдэвід. У сёлетнім сезоне ў Шаранговіча 43 гульні, 30 (17+13) ачкоў, карыснасць «-7» і 4 хвіліны штрафу.

Ярамір Ягр стане чальцом Залы Славы ІІХФ

Гістарычны камітэт Міжнароднай федэрацыі хакея на лёдзе (ІІХФ) назваў новых чальцоў Залы славы арганізацыі. Пра гэта паведамляецца на афіцыйным сайце ІІХФ. На чэмпіянаце свету ў траўні будуць ушаноўваюцца восем новых гульцоў, у тым ліку Наталі Дарвіц (ЗША), Ярамір Ягр (Чэхія), Кені Ёнсан (Швецыя), Ігар Ліба (Чэхія), Петэры Нумелін (Фінляндыя), Яраслаў Пузар ( Чэхія) і Раян Сміт (Канада).

Беларускае Радыё Рацыя