BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Хаслаханаў узяў бронзу на чэмпіянаце Еўропы па барацьбе

У сталіцы Румыніі Бухарэсце працягваецца чэмпіянат Еўропы па барацьбе, удзел у якім у нейтральным статусе бяруць беларускія спартоўцы.

У сераду прадстаўнікі грэка-рымскага стылю разыгралі пяць камплектаў узнагарод. Адзін з медалёў трапіў у беларускую скарбонку – на трэцюю прыступку п’едэстала ў катэгорыі да 97 кг узняўся Абубакар Хаслаханаў. У паядынку за бронзу супернікам Хаслаханава стаў Бейтула Кайыздаг з Турцыі, прадстаўнік Беларусі пацвердзіў статус фаварыта, перамогшы 8:0.

Лапцеў стаў шостым на чэмпіянаце Еўропы па цяжкай атлетыцы

У сталіцы Балгарыі Сафіі працягваецца чэмпіянат Еўропы па цяжкай атлетыцы, на якім у нейтральным статусе выступаюць беларусы.  У вагавой катэгорыі да 67 кг у мужчын Беларусь прадставіў Генадзь Лапцеў. Выступы ў рыўку беларус пачаў з паспяховага падыходу на 135 кг, але затым двойчы не змог зафіксаваць штангу 140 кг. Другая спроба Лапцева ўзяць гэтую вагу адразу была залічаная, але пасля відэапрагляду суддзі змянілі рашэнне. У штуршку ў Генадзя выніковым зноў апынуўся толькі першы выхад на памост, калі яму скарылася штанга вагой 160 кг. Дзве наступныя спробы падняць на пяць кілаграмаў больш былі няўдалымі. Сума Лапцева ў двубор’і склала 295 кг, што прынесла яму выніковую шостую пазіцыю. Чэмпіёнам Еўропы ў гэтай катэгорыі стаў армянін Гор Сахакян (сума 311 кг).

«Брэст», абыграўшы «Дынама», выйграў пятую сустрэчу запар

Хакейны клуб «Брэст» у чарговым матчы чэмпіянату Беларусі абыграў «Дынама-Маладзечна» 3:1 і працягнуў пераможную серыю да пяці матчаў. «Ліда» саступіла «Шахцёру» 2:3, «Юнацтва» адолела «Нёман» па булітах 3:2, мінчане cвяткавалі адзінаццатую вікторыю запар і замацаваліся на трэцім месцы ў турнірнай табліцы, “Нёман” па-ранейшаму ідзе чацвёртым.

Азаранка абыграла Астапенку ў 1/4 фіналу турніру ў Досе

Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка выйшла ў чвэрцьфінал турніру катэгорыі WTA-1000 у горадзе Доха з прызавым фондам 3 мільёны 200 тысяч даляраў. У паядынку 1/8 фіналу беларуска за паўтары гадзіны перайграла ў двух сэтах латвійскую тэнісістку Алену Астапенку – 6:0, 6:3. Пасля завяршэння сустрэчы Астапенка не стала ціснуць руку тэнісістцы з Беларусі. Адзначым, Астапенка нарадзілася ў Рызе ў сям’і ўкраінцаў. Шэраг украінскіх тэнісістак адмаўляецца ціснуць руку расейскім і беларускім суперніцам з-за вайны, якая працягваецца Расеяй ва Украіне. У чвэрцьфінале суперніцай Азаранкі будзе першая ракетка планеты полька Іга Свёнтэк.

“Барысфен” дагнаў баскетбалістаў “Гродна-93” у чэмпіянаце Беларусі

Баскетбалісты магілёўскага “Барысфена” абыгралі рэзервістаў “МІНСКА” ў чэмпіянаце Беларусі. Гуляючы на выездзе, магіляўчане ні разу не дазволілі мінчанам выйсці наперад і ў выніку выйгралі з розніцай у 11 ачкоў – 82:71. Пасля гэтай вікторыі падначаленыя Андрэя Крываноса дагналі баскетбалістаў “Гродна-93”, набраўшы 41 ачко ў 22-х праведзеных сустрэчах. Трэцім ідзе сталічны “Імпульс-БДУІР”, у якога 32 балы, віцебскі “Рубон” мае 31 ачко.

Футбалісты “Лацыё” перамаглі “Баварыю” ў 1/8 фіналу Лігі чэмпіёнаў

Футбалісты рымскага “Лацыё” нечакана адолелі мюнхенскую “Баварыю” ў хатнім матчы 1/8 фіналу Лігі чэмпіёнаў. У Рыме чэмпіёны Германіі мелі перавагу, больш валодалі мячом, але дамагчыся поспеху не здолелі. Гаспадары выкарысталі свой шанец у сярэдзіне другога тайма, калі Чыра Імобіле рэалізаваў пенальці – 1:0. У складзе «Баварыі» быў выдалены з поля абаронца Даё Упамекано. У сталіцы Францыі “Пары Сэн-Жэрмэн” дзякуючы галам Кіліана Мбапэ і Брадлі Баркола ў другім тайме абыграў іспанскі “Рэал Сасьедад” 2:0.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: Stu Forster/Getty Images